Пеўнічкi замест зорак
Пеўнічкi замест зорак
Як адзначыў напярэдаднi Мiжнароднага дня турызму, якi адзначаюць 27 верасня, Часлаў Шульга, намеснiк мiнiстра спорту i турызму, у блiжэйшы час не застанецца нiводнага раённага цэнтра, у якiм не былi бы прадстаўлены турыстычныя паслугi. Напрыканцы года плануецца адкрыць восем турысцка-iнфармацыйных цэнтраў у iншых краiнах — у Польшчы, Маскве, Вiльнюсе, таксама будуць актыўна развiвацца турыстычныя стасункi з В’етнамам, Кiтаем, Аб’яднанымi Арабскiмi Эмiратамi. За мiнулы год 188 беларускiх сядзiбаў прынялi больш за васемнаццаць тысяч гасцей. У такiх сядзiбах асаблiва любяць адпачываць англiчане, немцы i iтальянцы. Як гасцiнiцы, у залежнасцi ад сэрвiсу маюць да пяцi зорак, так сядзiбы могуць мець да чатырох пеўнiчкаў, таму госцi краiны самi выбiраюць, наколькi iм лепш акунуцца ў нацыянальны беларускi побыт. Плануецца павялiчыць памер бюджэтнага фiнансавання ў тры разы. Усяго 226 мiльярдаў рублёў будзе iнвеставана ў развiццё турызму ў наступным годзе, дапамагаюць як бюджэтныя арганiзацыi, так i прыватныя асобы. Але i даходы ў параўнаннi з мiнулым годам выраслi ў два разы. 49 гасцiнiц сёлета атрымаюць другое дыханне, дзякуючы фiнансавай дапамозе i рэканструкцыi. Напрыклад, у Гродзенскай вобласцi пачалi працаваць тры новыя гасцiнiцы, у сталiцы з’явiлiся "Вiкторыя" i "Сrоwn рlаzа". Налета з’явяцца 24 новыя рэстараны, кавярнi. Цяпер асаблiвая ўвага надаецца новаму турыстычнаму маршруту — знакамiтаму шляху з варагаў у грэкi. Гэты экскурсiйны тур — мiжнародны праект. Таксама вельмi цiкавы праект — Нацыянальны парк "Палеская даўнiна" ў вёсцы Кудрычы. Але пакуль тэмпы росту iнфраструктуры адстаюць ад росту попыту. Напрыклад, у беларускiя лячэбныя санаторыi летам змагла трапiць толькi трэць ахвотных. Больш за 70 працэнтаў аўтобусаў, якiя займаюцца перавозкай турыстаў, ужо далёка няновыя. Да няўдач мiнулага года Чэслаў Шульга аднёс i тое, што не ўдалося панiзiць кошт вiзаў для беларусаў. Наталiя НОВІК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў напярэдаднi Мiжнароднага дня турызму, якi адзначаюць 27 верасня, Часлаў Шульга, намеснiк мiнiстра спорту i турызму, у блiжэйшы час не заст
|
|