Шляхам да сябе
Шляхам да сябе
...Няма, вiдаць, тэмаў, аб якiх цяпер не пiсала б "Звязда"! Кожны, хто разгорне газету, знойдзе для сябе штось цiкавае! І тут ужо справа за малым, за тым, каб сэрцам зразумець, што вось жа яна — твая родная, спаконвечная мова. Вось жа — твая газета... Не быў выключэннем i вялiкi СССР. Што б пра яго нi казалi, як бы па iм нi плакалi, ён сышоў, адгуляўшы ўсе свае таймы. Беларусь стала незалежнай, стала самастойнай — краiнай са сваёй, Богам спасланай зямлёй, са сваiм прэзiдэнтам, парламентам, Канстытуцыяй, армiяй. Нялёгка ёй даюцца здабыткi. I ўсё ж яны ёсць i будуць! Але час вымагае не толькi iх: трэба, каб кожны беларус — i сэрцам, i розумам — адчуў, хто ён ёсць. Працэс гэты — шлях чалавека да самога сябе — намаганнямi грамадскiх арганiзацый, дзяржаўных устаноў, устаноў адукацыi, культуры, СМI, iдзе, аднак жаданае дасягаецца вельмi ж марудна. Чым падабаецца гульня "Падпiшыся на "Звязду", — тым, што ў ёй няма прайграўшых: у любым выпадку да падпiсчыка будзе прыходзiць газета, газета, якая вяртае яго да сябе, да бацькоўскага парога, туды, дзе ўсё роднае i дарагое. Што ж датычыцца выйгрышаў, то я з задавальненнем чытаю рэпартажы з "кругасветак", з сустрэч, якiя праводзiць газета з нагоды iх уручэння. I нутром адчуваю — ладзяцца яны менавiта для таго, каб кожны з прысутных, незалежна ад пасады, узросту, узроўню адукацыi цi дабрабыту мог усвядомiць свой асабiсты абавязак адносна МОВЫ — для некага — роднай, для некага — першай дзяржаўнай, без якой не можа быць краiны i нацыi. А таму ў мяне асабiста сумненняў няма: праз пэўны час пытанне, цi пасылаць дзiця ў беларускую школку, цi размаўляць па-свойму, iснаваць перастане. Беларусы вернуцца (павiнны вярнуцца!) да сваiх каранёў, бо гэта нясцерпна наспела. ...Калi прасачыць гiсторыю "Звязды", стане вiдавочным: больш чым 90 гадоў яна жыве разам з беларусамi — нарадзiлася, калi яны прыйшлi, каб "людзьмi звацца", у лiхалецце з падполля першай сказала "Смерць нямецкiм акупантам!", у пасляваенныя гады клiкала адбудоўвацца, клiкала да матухны-зямлi — яна i накормiць, i апране. Сёння газета настойлiва клiча кожнага чытача знайсцi самога сябе на родных абсягах, знайсцi для таго, каб нашчадкi ганарылiся сваёй Бацькаўшчынай i баранiлi яе. Мiкола Дубоўскi, г. Мiнск. Р.S. Карыстаючыся выпадкам... Шчыры дзякуй усiм, хто ў чарговы раз (альбо ўпершыню) аддаў перавагу нашай газеце. Будзьма разам! I — будзьма! Звяздоўцы. г. Мiнск.Р.S. Карыстаючыся выпадкам... Шчыры дзякуй усiм, хто ў чарговы раз (альбо ўпершыню) аддаў перавагу нашай газеце. Будзьма разам! I — будзьма! Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Няма, вiдаць, тэмаў, аб якiх цяпер не пiсала б "Звязда"! Кожны, хто разгорне газету, знойдзе для сябе штось цiкавае! І тут ужо справа за
|
|