...
...
Супрацоўнiкi прыродаахоўнай iнспекцыi затрымалi лжэнарыхтоўшчыка журавiнаў у Жыткавiцкiм раёне, на тэрыторыi Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Прыпяцкi". Быў затрыманы непрацуючы грамадзянiн, якi з выкарыстаннем падробленых дакументаў скупляў у мясцовага насельнiцтва журавiны. У яго было выяўлена 330 кг журавiнаў. Ягады перададзеныя ў Нацпарк, матэрыялы — у суд. Паводле папярэднiх даных, 5 дзяцей загiнулi i каля 10 паранены ў вынiку абвалу лесвiчных пралётаў у агульнаадукацыйнай школе ў пасёлку Бяляеўка Арэнбургскай вобласцi. Разбор завалаў працягваецца, плошча абрушэння склала 250 кв.м. Мяркуецца, што здарэнне адбылося з-за парушэння тэхнiкi бяспекi пры рамонтных работах. Са школы эвакуявана 700 чалавек, якiя на той час знаходзiлiся ў будынку. Нядаўна газеты паведамiлi пра новы рэкорд кошту для маскоўскага жылля: на продаж была выстаўлена кватэра за 67 мiльёнаў еўра (2,5 млрд расiйскiх рублёў), або 51 тыс. еўра за квадратны метр. Нягледзячы на такiя кошты, пакупнiк знайшоўся ўжо праз тыдзень: iм аказаўся 37-гадовы бiзнэсмен, iмя якога не паведамляецца. Журналiсты падлiчылi, што на грошы, якiя невядомы патрацiў на суперкватэру, можна было б набыць 446 звычайных аднапакаёвых кватэр у маскоўскiм мiкрараёне, 3,4 тоны золота, 15 350 "сямёрак" "Жыгулёў", 491 200 шчанюкоў выжлы, 24 мiльёны 560 тысяч бутэлек гарэлкi. Таксама 2,5 млрд расiйскiх рублёў — гэта 2,5 бюджэту Абхазii 2007 года. Амерыканскiя вучоныя выявiлi, што ўжыванне вiтамiну С iстотна знiжае эфектыўнасць прымянення лекаў супраць раку. Праведзены даследчыкамi на мышах эксперымент паказаў, што калi папярэдне апрацаваць ракавыя клеткi вiтамiнам С, то пад уздзеяннем супрацьракавых прэпаратаў гэтых клетак гiне на 30—70 працэнтаў менш. Больш за тое, вiтамiн садзейнiчаў росту злаякасных пухлiн i слабаму адказу арганiзма на хiмiятэрапiю. Эксперты мяркуюць, што вiтамiн С аказвае на ракавыя клеткi такое ж мацуючае уздзеянне, як i на астатнiя клеткi арганiзма. Мiж тым вiтамiн С з’яўляецца галоўным харчовым антыаксiдантам, якi анкахворыя прымяняюць для падтрымання арганiзма падчас хiмiятэрапii. ПОЎНЫ АБЗАЦ Жыхару сталiцы Харватыi Заграба ўдалося застацца жывым пасля стрэлу ва ўпор, злавiўшы кулю сваiм зубным пратэзам. Інцыдэнт адбыўся ў ходзе спрэчкi з-за пратэрмiнаванай пазыкi. Апанент 37-гадовага Стыпе Цаўлавiча нечакана выхапiў пiсталет i стрэлiў у яго жонку Мiрну з вельмi блiзкай адлегласцi. Куля падрапала шчаку жанчыны i, адрыкашэцiўшы ад скiвiцы, паляцела прама ў рот яе мужа. Аднак затым, да вялiкага здзiўлення прысутных, куля проста ўпала на зямлю, не прычынiўшы Стыпе практычна нiякай шкоды. Па яго словах, ён толькi адчуў, як нешта ўдарыла ў яго ўстаўныя зубы, пасля чаго выплюнуў гарачы метал. Палiцэйскiя мяркуюць, што чалавек застаўся жыць таму, што куля страцiла сваю сiлу падчас рыкашэту. Той, хто страляў, затрыманы. Улады Швецыi афiцыйна зацвердзiлi дарожны знак "пешаходны пераход" з выяўленым на iм жаночым сiлуэтам, а ў мiнулы панядзелак Адмiнiстрацыя дарожнага руху Швецыi прадставiла новы знак насельнiцтву краiны. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як адразу два рэгiёны вырашылi ўстанавiць такi знак на сваiх тэрыторыях самастойна. Улады палiчылi, што "зебра" толькi з мужчынскiм сiлуэтам дыскрымiнуе жанчыну на палавой прыкмеце.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Швецыi афiцыйна зацвердзiлi дарожны знак "пешаходны пераход" з выяўленым на iм жаночым сiлуэтам, а ў мiнулы панядзелак Адмiнiстрацыя д
|
|