Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што актыўныя намаганні Беларусi па ўстанаўленнi партнёрства з ЕС атр
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што актыўныя намаганні Беларусi па ўстанаўленнi партнёрства з ЕС атрымаюць падтрымку ў Берлiне
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Федэральнага Прэзiдэнта Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя Хорста Келера з нацыянальным святам — Днём германскага адзiнства. "Спадзяюся, што актыўныя намаганнi Беларусi па ўстанаўленнi ўсебаковага партнёрства з нашым суседам — Еўрапейскiм саюзам, адным з безумоўных лiдараў якога з’яўляецца Германiя, атрымаюць належную ацэнку i падтрымку ў Берлiне", — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў перакананасць, што канструктыўны дыялог памiж дзвюма краiнамi будзе садзейнiчаць умацаванню беларуска-германскага супрацоўнiцтва ва ўсiх галiнах. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што актыўныя намаганні Беларусi па ўстанаўленнi партнёрства з ЕС атр Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Федэральнага Прэзiдэнта Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя Хорста Келера з нацыянальным святам — Днём
|
|