Дзяржпрадпрыемствы павінны выкарыстоўваць вопыт прыватнiкаў
Дзяржпрадпрыемствы павінны выкарыстоўваць вопыт прыватнiкаў
Прадпрыемствы дзяржаўнага сектара павiнны актыўна пераймаць станоўчы вопыт кiравання прадпрыемствамi, якi дэманструецца ў прыватным сектары эканомiкi. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы шклозаводы Гомельскай вобласцi. "Сёння наспела сiтуацыя, калi мы можам свабодна пусцiць прыватнiкаў у прамысловасць, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Мы будзем параўноўваць работу дзяржаўных прадпрыемстваў i прыватных i рабiць з гэтага адпаведныя вывады". Прэзiдэнт Беларусi станоўча ацанiў работу сумеснага беларуска-аўстрыйскага прадпрыемства "Гомельскi шклатарны завод". "Давайце развiваць сыравiнную базу, якая дасць магчымасць нам пераадолець залежнасць ад iмпарту дарагой сыравiны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Калi мы бачым, што пяску, прыдатнага для вытворчасцi шкла, у тым або iншым радовiшчы недастаткова, мы павiнны шукаць iншыя месцы ў Беларусi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што можна адкрываць паралельныя вытворчасцi сыравiны для шклозаводаў. Прэзiдэнт адзначыў iснуючыя праблемы па няхватцы кальцынiраванай соды. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што падыходзячыя прадпрыемствы ў гэтым плане можа арганiзаваць аўстрыйская кампанiя АТЕС. "АТЕС добра зарэкамендаваў сябе, за 6 гадоў ён уклаў у беларускую эканомiку $100 млн", — растлумачыў Прэзiдэнт. "Да 7 лiстапада 2010 года Праграма развiцця шкляной прамысловасцi павiнна быць поўнасцю выканана, каб можна было ўбачыць адпаведнасць прадукцыi еўрапейскiм i сусветным нарматывам", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Прыклады таго ёсць: завод "Ялiзава" i Гомельскi шклатарны завод, — дадаў ён. Прэзiдэнт даручыў звярнуць асаблiвую ўвагу на крытэрый энергаёмiстасцi, а таксама на экалагiчную бяспеку. "Абодва гэтыя параметры павiнны выконвацца так, каб адпавядаць еўрапейскаму ўзроўню", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ўрад павiнен вельмi строга падыходзiць да расходаў сродкаў. "Асноўны цяжар iснуючых сродкаў трэба iнвеставаць у вытворчасць", — адзначыў Прэзiдэнт. "Сiтуацыя ў свеце складваецца так, што iснуючыя сродкi трэба ў кароткiя тэрмiны ўкласцi ў тыя праекты развiцця прамысловасцi, якiя ўжо ёсць, прадуманы i не тояць у сабе сур’ёзнай рызыкi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Звычайна ўрад прад’яўляе прэтэнзii да кiраўнiкоў прадпрыемстваў i гаворыць аб няхватцы праектаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але вытворцы iнфармуюць мяне аб тым, што ўжо ёсць гатовыя праекты, прадумана мадэрнiзацыя, аднак на асобныя этапы не хапае iнвестыцый. Дык чаму б не iнвеставаць сродкi ў далейшае развiццё гэтых прадпрыемстваў". Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы сказаў, што на гэта адпушчана 2-3 гады. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання шклозаводаў Гомельскай вобласцi даў даручэнне дасягнуць еўрапейскiх стандартаў у прадукцыi айчынных шклозаводаў да канца 2010 года. Кiраўнiк дзяржавы таксама запатрабаваў завяршыць тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемства "Гомельшкло" да 7 лiстапада 2010 года i прывесцi ў парадак iснуючыя тэрыторыi i плошчы. Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду i КДК разгледзець пытанне аб дадатковым выдзяленнi на мадэрнiзацыю "Гомельшкло" 150 млн еўра. "Часта мы шукаем новыя праекты, вельмi пры гэтым рызыкуючы. А тут рызыка мiнiмальная, — адзначыў Прэзiдэнт. — Лепш гэты праект падштурхнуць, чым шукаць якiя-небудзь новыя, не даследаваныя". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Белта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемствы дзяржаўнага сектара павiнны актыўна пераймаць станоўчы вопыт кiравання прадпрыемствамi, якi дэманструецца ў прыватным сектары эканомiкi.
|
|