Конкурсная дойка
Конкурсная дойка
У Крычаўскiм раёне вызначылi лепшых даярак. У СВК "Бель" прайшоў конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў машыннай дойкi. У Доме культуры сабралiся дзевяць камандаў, якiя прадставiлi ўсе сельскiя гаспадаркi Крычаўшчыны i прафесiйны агратэхнiчны каледж. У кожнай камандзе — тры чалавекi. Сярод жанчын самых розных узростаў былi i два мужчыны-жывёлаводы. У спаборнiцтвах — тры этапы: на першым даяркi цягнулi бiлеты з тэарэтычнымi пытаннямi, на другiм збiралi i наладжвалi даiльныя апараты, а для трэцяга накiроўвалiся на ферму даiць кароў. Гледачоў на конкурсе было шмат. Яны горача падтрымлiвалi свае каманды i спачувалi, калi нешта не атрымлiвалася. Былi i такiя выпадкi, што першацёлкi не слухалiся даярак, брыкалiся i даводзiлi жанчын ледзь не да слёз. У вынiку лепшай прызнана каманда СВК "Бель". Пераможцам уручылi мiкрахвалевую печ, якую мяркуецца паставiць на ферме ў пакоi для адпачынку: даяркам будуць дамесца гарачыя ежа i напоi. Першай у тэорыi стала Надзея Бабаева з СВК "Звязда-агра". Спрытнейшай за iншых у зборцы даiльнага апарата была Алена Болдасава з СВК "Бель". А лепшую дойку правяла Таццяна Буркасава з гэтага ж СВК. Жанчынам уручылi грашовыя прэмii. На конкурсе даярак усе ўдзельнiкi атрымалi памятныя сувенiры, а таксама i пажаданнi — правесцi падобныя конкурсы прафесiйнага майстэрства ў сваiх гаспадарках. Завяршылася ўсё танцамi, дзе лепшыя даяркi Крычаўскага раёна прадэманстравалi сваё майстэрства не толькi добра працаваць, але i весялiцца. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крычаўскiм раёне вызначылi лепшых даярак. У СВК "Бель" прайшоў конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў машыннай дойкi. У Доме культур
|
|