21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дакажы цяпер, што і ты спадчыннiк...

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакажы цяпер, што і ты спадчыннiк...

З вёскi Лiпск у "Звязду" прыйшло пiсьмо ад Галiны Дыдышкi. Жанчына расказала аб праблеме , з якой яна сутыкнулася. Пасля сустрэчы з Галiнай Мiхайлаўнай i наведвання афiцыйных устаноў я вырашыў напiсаць гэты артыкул, бо гiсторыя павучальная.

У райцэнтры жыла сястра нашай чытачкi, але здарылася так, што ў яе памёр муж, а затым i яна. Засталiся тры сыны — людзi дарослыя, але не зусiм прыстасаваныя да жыцця. Хвароба сёння распаўсюджаная — цяга да гарэлкi.

Вiктар i Аляксей былi халасцякамi, а Мiкалай хоць i быў жанаты, але па нейкай прычыне сям’ю пакiнуў i апынуўся на "хiмii", бо не плацiў алiментаў.

Галiна Дыдышка перажывала за пляменнiкаў, але нiчога зрабiць не магла. Па-першае, жыла ад iх за 30 км, а па-другое, калi людзям далёка за трыццаць, то мазгi "ўставiць" ужо цяжка. Тыя, хто любiць выпiць, часта трапляюць пад уплыў iншых. Вiктар з Аляксеем, быццам бы, былi пад наглядам суседкi.

Галiна Мiхайлаўна кажа, што тая суседка хлопцаў трымала пад поўным кантролем, але так яно цi iнакш, невядома, бо словы да справы не падшыеш. Нiдзе не зафiксавана, што жанчына мэтанакiравана спойвала бесталковых i што яны дзейнiчалi згодна з яе ўказаннем.

А найбольш трывога ахапiла цётку, калi Вiктар i Аляксей прадалi бацькоўскi дом, бо як паказвае жыццё, зрабiць гэта людзi, нераўнадушныя да алкаголю, могуць i за бутэльку. Вось з гэтай прычыны i была напiсана заява ў мiлiцыю. Пачалося расследаванне.

Прадаць дом вельмi лёгка — узяў грошы i бывай, але той, хто купляе, хоча, каб усё было аформлена ў адпаведнасцi з законам — яму патрэбен адпаведны дакумент на куплю-продаж.

Пазнаёмiўшыся з вынiкамi расследавання, магу сказаць, што нiякiх парушэнняў у гэтай здзелцы не бачна. Усе бакi, як i натарыус, заяўляюць, што нiхто нi да кога прэтэнзiй не мае. Вiктар i Аляксей сказалi, што яны былi цвярозыя i натарыус iм усё растлумачыў. Пакупнiк дома таксама пацвердзiў, што прадаўцы не былi п’янымi.

Што датычыцца грошай, выплачаных за дом, то 28 млн 800 тыс. рублёў ляжаць на банкаўскiм рахунку Вiктара.

Усё. Чалавек заплацiў грошы, атрымаў дакументы i засялiўся ў дом, а Вiктар i Аляксей пайшлi жыць у дзедаву хату на суседнi завулак i ўжо там даюць душы волю, тым больш што i суседка побач.

Пакуль што у нас размова iшла пра двух братоў, якiя прадалi дом, але ж яшчэ ёсць i трэцi брат, а ён застаўся без хаты i грошай. Гэты факт якраз найбольш i хвалюе Галiну Дыдышку.

Каб уступiць у спадчыну, неабходна на працягу 6 месяцаў звярнуцца ў натарыяльную кантору i напiсаць заяву, што прэтэндуеш на спадчыну. Вiктар з Аляксеем прыйшлi афармляць спадчыну ў лiстападзе, хоць паўгода мiнула ў вераснi, але да iх прэтэнзiй не было, бо ў бацькоўскай хаце яны былi прапiсаныя i аўтаматычна ўступалi ў наследаванне. Мiкалай прапiсаны быў у цешчы i яму патрэбна было звярнуцца да натарыуса на працягу паўгода, а калi гэтага ён не зрабiў, то згубiў права на дом. І хоць на момант продажу дома Мiкалай адбываў пакаранне, але "хiмiя" — гэта не турма, i ён мог без праблем падаць тую заяву натарыусу.

Браты, вядома, паступiлi не лепшым чынам, можна было папярэдзiць брата, выслухаць яго думку i не спяшацца прадаваць дом. Ёсць у гэтай справе, акрамя юрыдычнага, i маральны бок.

Цяпер ужо не цётка, а яе пляменнiк пiша заявы i хоча, каб узяла верх справядлiвасць. А гэта жаданне вярнуцца на зыходную пазiцыю — у бацькаўскую хату. Для гэтага патрэбна ануляваць акт куплi-продажу i выселiць з дома новага гаспадара, якi набыў дом на законнай падставе.

На гэтым прыкладзе мы бачым, што чалавек сам стварыў праблему — напiсаў бы своечасова i сёння сядзеў бы ў родным доме i нiхто не здолеў бы той дом без згоды Мiкалая прадаць, а калi б прадалi, то падзялiлi б грошы на траiх.

Каб дом не быў прададзены, то можна было б прыйсцi да паразумення. А цяпер на што спадзявацца? На суд?

А суд, калi для яго закон "не дышаль", найперш, звяртае ўвагу на дакументы, а не на эмоцыi i чуткi. Адна даведка можа пераважыць буру эмоцый.

У гэтай гiсторыi перасеклiся закон i мараль. Можна доўга разважыць пра маральны бок справы, заклiкаць да справядлiвасцi — цягнуць гуму, а закон, як забiты цвiк — такi, як ёсць.

Я паспрабаваў звязацца з Мiкалаем. Ён працуе не ў Ляхавiчах, а як сказала яго цётка — за Баранавiчамi. Але па тэлефоне адказалi, што ў iх такога чалавека няма, ды для нас гэта i не важна.

Проста ёсць яшчэ адна магчымасць напомнiць чытачам, што ўсе праблемы звязаныя са спадчынай (i не толькi), неабходна вырашаць своечасова, каб потым не махаць рукамi i ўздыхаць.

Сымон Свiстуновiч,

Ляхавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Лiпск у "Звязду" прыйшло пiсьмо ад Галiны Дыдышкi. Жанчына расказала аб праблеме , з якой яна сутыкнулася. Пасля сустрэчы з Галiнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика