21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi мы чуем голас сэрца

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi мы чуем голас сэрца

Транспартная філасофiя

 

— Можа, махнуць па кальцавой? — пытаецца цi то ў мяне, цi то ў сябе самога ранiшнi таксiст.

— Зразумела, па кальцавой, — падтрымлiваю размову я. — Так хутчэй дабяромся.

— Ага, на дзесяць кiламетраў больш! — адгукаецца вадзiцель. — Атрымлiваецца адно на адно. Мы не зэканомiм час па кальцавой.

Я не спрачаюся. Мне ўсё роўна, па якой дарозе, галоўнае — каб давёз. Але едзем мы чамусьцi па кальцавой. Пасля доўгай паўзы я вырашаюся запытаць:

— І чаму мы паехалi гэтай дарогай?

— Не магу патлумачыць. У мяне ёсць унутранае пачуццё. Iм i кiруюся. Калi жонка цi сын вырашаюць свае важныя справы заўсёды прыходзяць да мяне па параду: як ты адчуваеш, што мне лепш зрабiць? У нас у Маскве была кватэра. Там нiхто не жыў, збiралiся прадаваць. Ужо i пакупнiк знайшоўся. А я кажу жонцы: лепш не трэба, чуе душа, не трэба яе зараз прадаваць. Яна мяне тады не паслухала. I за пару месяцаў, пакуль мы афармлялi дакументы, адбылася жудасная iнфляцыя. Мы засталiся без кватэры i без грошай. Вось з тых часоў i прыходзяць да мяне раiцца.

* * *

У мяне таксама ёсць унутранае чуццё, iнтуiцыя. Калi ранiцай давядзецца доўга стаяць у заторы i спазняцца на працу, я ведаю пра гэта з вечара, таму тэлефаную i пераношу ўсе запланаваныя сустрэчы на пазней. Так i здараецца. Я заўсёды прадчуваю радасныя падзеi i своечасова рыхтуюся да сумных.

Добра, калi iнтуiцыя дадзена ад нараджэння. Але шостае пачуццё можна i развiць. Уменне прадчуваць можа стаць кiраўнiком па жыццi.

Iнтуiцыю часта можна зблытаць з думкай. "Думка па сваёй сутнасцi ментальная, — пiша iндус Абiшэк Такор, выканаўчы дырэктар "Цэнтра дабрабыту Такора" ў Мумбаi, дзе вучыць стратэгii духоўнага поспеху i мастацтву кiраваць адносiнамi. — Думка належыць розуму. Iнтуiцыя, з iншага боку, з’яўляецца адказам цела. Сэрца таксама адчувае iнтуiтыўныя веды. Многiя падчас праяўлення iнтуiцыi адчуваюць лёгкiя дрыжыкi".

Каб развiць iнтуiцыю, трэба слухаць свае ўнутраныя пачуццi. Калi вы нешта адчулi, скажыце пра гэта iншаму чалавеку цi запiшыце на паперы, а пасля праверце, цi збылiся вашы адчуваннi. Iнтуiцыя — гэта голас сэрца. Людзi, у якiх чыстае сэрца, лепш валодаюць iнтуiцыяй, таму не захоўвайце злых пачуццяў, не трымайце зла на iншых. Здольнасць прадчування развiваецца тады, калi вы iм карыстаецеся. Спрабуйце здагадацца, якiм бокам упадзе манета, якой масцi выцягнеце карту i г. д. Часцей прыслухоўвайцеся да свайго сэрца, задавайце яму пытаннi i слухайце адказы.

* * *

А ўвечары патэлефанавала мая мамачка i, як заўсёды, з клопатам сказала: "Таня, часцей купляй маркоўны сок. У мяне развiтая iнтуiцыя, i яна мне зараз падказвае, што табе патрэбны вiтамiны". Не ведаю, iнтуiцыя гэта цi мацярынскае чуццё, але мне сапраўды трэба павысiць iмунiтэт. Дзякуй, мамачка! Я слухаю тваё сэрца. I сваё таксама.

Таццяна Салдаценка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Можа, махнуць па кальцавой? — пытаецца цi то ў мяне, цi то ў сябе самога ранiшнi таксiст. — Зразумела, па кальцавой, — падтрымлiваю размову я. — Та
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика