Часнок
Часнок
У традыцыях шматлiкiх народаў свету часнок называлi "цудоўнай кветкай бессмяротнасцi", лiчылi магiчным ахоўным сродкам ад нячыстай сiлы i вампiраў. Воiны перад бiтвай вешалi на шыю вязанкi часнаку, таму што апошнi сiмвалiзаваў мужнасць i моц. l Старажытныя егiпцяне лiчылi часнок свяшчэннай раслiнай. Тры днi на месяц яны прымалi настоi з часнаку, каб ачысцiць арганiзм ад шкодных рэчываў. У адным траўнiку напiсана: "Ад водару часночнага бегае ўсялякi гад атрутны". l Нашы продкi таксама развешвалi ў хатах вязанкi часнаку. З аднаго боку, каб засцерагчыся ад нячыстай сiлы, з другога — каб пазбавiцца ад хваробаў, якiя "лятаюць" у паветры. l Народныя лекары раiлi лячыць нарывы i скулы вараным i тоўчаным часнаком. Часнаком лячылi ад глiстоў i iншых паразiтаў. l Калi вас уджалiла пчала або пакусалi камары, трэба хворае месца памазаць свежым сокам часнаку, i боль сцiхне. Правераны i надзейны спосаб. l Аднак злоўжываць часнаком нельга — пагаршаюцца зрок i працаздольнасць нырак. Аксана КАТОВІЧ, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыях шматлiкiх народаў свету часнок называлi "цудоўнай кветкай бессмяротнасцi", лiчылi магiчным ахоўным сродкам ад нячыстай сiлы i ва |
|