21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арыштуйце! Ён выкінуў майго хамячка на дождж!

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арыштуйце! Ён выкінуў майго хамячка на дождж! або Кур’ёзныя звароты ў палiцыю i да выратавальнiкаў

Служба выратавання для таго i iснуе, каб у яе тэлефанавалi з крыкамi "Ратуйце! Дапамажыце!". Прыкладна з тым жа самым тэлефануюць i ў палiцыю. І, так ужо заведзена, нумары гэтых службаў вядомыя не толькi разумным грамадзянам, але i тым, якiя не ўваходзяць у iх лiк. А таму сярод званкоў здараюцца i такiя...

Хатняя гаспадыня з Германii звярнулася ў палiцыю i паскардзiлася на сяброўку, якая гутарыла з ёй па тэлефоне 30 гадзiн без перапынку. Як расказала палiцыi 48-гадовая немка Iнгрыд Шэтлер, яна патэлефанавала сяброўцы, каб запрасiць яе "пабалбатаць i выпiць кубачак гарбаты". Аднак сяброўка, зняўшы трубку i пачаўшы гутарку, не змагла спынiцца i прабалбатала па тэлефоне ўсю ноч i ўвесь наступны дзень. Толькi афiцэры палiцыi змаглi прымусiць яе супакоiцца. Па словах прадстаўнiка палiцыi, "пасля 30 гадзiн бесперапыннай балбатнi па тэлефоне i некалькiх няўдалых спробаў "развiтацца" з суразмоўцай, жанчына не бачыла iншага выйсця, акрамя як патэлефанаваць нам". Мiж тым, кожная служба выратавання ў любой краiне свету сутыкаецца з падобнымi кур’ёзнымi зваротамi, у пачатку гэтага года палiцыя Паўднёвага Уэльса ў Вялiкабрытанii нават апублiкавала самыя недарэчныя просьбы аб дапамозе.

"Хуткая"? Хутчэй — я зламала пазногаць!

Як высветлiлася, кожны дзясяты званок у брытанскую палiцыю ў Паўднёвым Уэльсе — альбо зварот "не па адрасе", альбо наўмыснае злоўжыванне сiстэмай экстраннай дапамогi. Напрыклад, адна жанчына патэлефанавала, таму што ў яе не было манеты ў 1 фунт, каб узяць каляску ў супермаркеце. Другая брытанка патрабавала дапамагчы ёй знайсцi яе акуляры.

Яшчэ адзiн мужчына патэлефанаваў у палiцыю, каб яна прыехала i выгнала яго цешчу, якая жыла ў яго ў доме ўжо 18 дзён. Жанчына патэлефанавала ў палiцыю i паскардзiлася на свайго бойфрэнда, якi не аддаваў ёй пульт ад тэлевiзара, а яна вельмi хацела паглядзець папулярны тэлесерыял.

А служба выратавання аднаго з гарадоў на захадзе Англii атрымала выклiк ад брытанца, раззлаванага тым, што яго жонка, замест таго каб гатаваць яму вячэру, займалася сваёй знешнасцю. Ён заявiў: "Яна пакiнула мне два бутэрброды з ласосем, якiя засталiся яшчэ з мiнулай вячэры", — i запатрабаваў дапамогi ў афiцэраў. "Я тут сяджу, а яна дзесьцi фарбуецца i не збiраецца падаваць мне вячэру!" — дадаў ён.

А палiцыя нямецкага горада Ахен прыняла выклiк ад 44-гадовай жанчыны, якая паскардзiлася на свайго мужа за тое, што той не выконвае сваiх шлюбных абавязкаў. Яна больш не змагла цярпець гэтую сiтуацыю i пасярод ночы разбудзiла свайго 45-гадовага мужа, запатрабаваўшы ад яго задавальнення жаданняў. Атрымаўшы адмову, прыняла рашэнне патэлефанаваць палiцэйскiм, але тыя, вядома, не змаглi нiчым дапамагчы.

Сярод недарэчных зваротаў у амерыканскую службу выратавання — званок жанчыны, якая выклiкала "хуткую" прама з начнога клуба, пасля таго як зламала пазногаць. Другая патэлефанавала ў "911" з-за таго, што мыш праглынула яе лекi. Адзiн амерыканец папрасiў дапамогi ў... пераключэннi тэлевiзара на другi канал, другi спалохаўся начнога кашмару, у якiм ён быў без прытомнасцi i ў поўнай знямозе, а трэцяму тэрмiнова спатрэбiўся поп-корн.

Нядаўна палiцыя таго ж Паўднёвага Уэльса прыбыла па тэрмiновым выклiку аднаго з мясцовых жыхароў, якi паведамiў аб "яркiм нерухомым аб’екце" ў паветры над гарой. Мужчына паведамiў, што аб’ект "быў там паўгадзiны таму, i ён усё яшчэ там " i папрасiў высветлiць, што гэта такое. Палiцыя, якая прыехала на месца, знайшла ў небе Месяц.

Чаму не брэша "пародзiсты карлiкавы пудзель"?

Распаўсюджанай прычынай званкоў з’яўляюцца хатнiя гадаванцы. Так, адна дзяўчына з Вялiкабрытанii прасiла арыштаваць яе маладога чалавека, таму што ён выставiў яе хамячка пад дождж. Другая звярталася па дапамогу, таму што ў яе ў хаце было кацяня i яна "не ведала, што з iм рабiць". Тысячы японскiх жанчын аднойчы былi падманутая ашуканцамi, якiя прадалi iм "пародзiстых карлiкавых пудзеляў", якiя насамрэч аказалiся звычайнымi авечкамi. Жанчыны не адразу вызначалi, што iх сабакi зусiм не падобныя на самiх сябе. Так, кiназорка Суколка Кавакамi, якая таксама стала ахвярай ашуканцаў, паскардзiлася на адным з ток-шо, што яе новы пудзель зусiм не брэша i адмаўляецца есцi сабачы корм. Затым жанчына дастала фатаграфiю свайго гадаванца i паказала прысутным у зале. Якое ж было яе здзiўленне, калi гледачы сталi запэўнiваць, што гэта звычайнае ягня. Адна сямейная пара выявiла, што ў iх замест сабакi жыве авечка толькi ў час паходу да стылiста для хатнiх жывёл. Спецыялiст сказаў, што не можа адрэзаць гадаванцу кiпцюры, таму што ў яго замест iх — капыты.

Дур найшла

У палiцэйскiм аддзяленнi горада Адэлаiда штата Паўднёвая Аўстралiя ў красавiку гэтага года раздаўся званок ад мужчыны, якi расказаў, што ў яго кватэру ўварвалiся праз акно шасцёра рабаўнiкоў, якiя выкралi ў яго некалькi вазонаў з каноплямi. Зладзеяў вартавыя парадку так i не знайшлi, затое 30-гадовага жыхара арыштавалi. А летась у штаце Тэхас нелегальны iмiгрант з Мексiкi звярнуўся ў палiцыю з заявай, што два ўзброеныя чалавекi выкралi ў яго 70 кiлаграмаў марыхуаны. Пацярпелы таксама быў арыштаваны. А ў лютым 2006 года ў палiцыю нямецкага горада Дармштат звярнуўся курэц марыхуаны, якi абвiнавацiў свайго дылера ў махлярстве. У сваiм iску 52-гадовы Ханс-Ёрган Бент заявiў, што дылер прадаў яму 200 грамаў "дуры, якая цалкам не ўстаўляе".

Падобны выпадак быў зафiксаваны i ў амерыканскiм штаце Джорджыя. 53-гадовая жанчына выклiкала вартавых парадку, каб паскардзiцца на гераiн, якi яна купiла ў наркагандляра. Калi палiцэйскiя прыбылi, жанчына правяла iх да сабе на кухню, паказала наркотыкi i запатрабавала пакараць нядобрасумленнага дылера. Аднак цяпер жыхарка штатаў сама будзе адказваць па ўсёй строгасцi закона за захоўванне наркотыкаў.

Нуда заела

Адзiнокi пенсiянер з Германii "даставаў" палiцыю два днi запар, у агульнай складанасцi ён патэлефанаваў iм больш за 200 разоў. Падставай для звароту стала нуда. Справа ў тым, што хатнi тэлефон 62-гадовага мужчыны быў заблакаваны за няплату, i адзiным нумарам, якi можна было набраць i пачуць адказ, аказаўся экстранны выклiк палiцыi. Калi цярпенне вартавых парадку лопнула i да мужчыны быў адпраўлены нарад, немец затаiўся i дзверы iм не адчынiў, пасля чаго набраў запаветны нумар яшчэ каля трыццацi разоў. Званкi спынiлiся толькi пасля таго, як тэлефонныя рахункi пенсiянера былi аплачаныя.

Пасля такiх выпадкаў палiцыя ўсiх краiн растлумачвае людзям, што не варта тэлефанаваць па тэлефонах экстранных службаў без лiшняй патрэбы — толькi калi здзяйсняецца злачынства, мае месца гвалт або адбылася аварыя, у вынiку якой ёсць пацярпелыя. У Паўднёвым Уэльсе для адсявання "лжывых званкоў" нават было зменена традыцыйнае прывiтанне "Чым я магу вам дапамагчы?" на "Што ў вас адбылося?".

Падрыхтаваў Iван Купарвас.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Служба выратавання для таго i iснуе, каб у яе тэлефанавалi з крыкамi "Ратуйце! Дапамажыце!". Прыкладна з тым жа самым тэлефануюць i ў палiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика