Выратавалі ад агню...
Выратавалі ад агню...
Каля паловы пятай дня ў Рагачове выратавальнiкi тэрмiнова выехалi на пажар, паведамленне аб якiм паступiла з вулiцы Нiжагародскай. Паводле iнфармацыi прэс-сакратара Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслана Габрылёва, агонь лютаваў у цаглянай летняй кухнi. З палаючага збудавання вывелi 53-гадовага сына гаспадынi дома i яго 44-гадовую сяброўку. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэннi ў нецвярозым стане. Ігар ГРЫШЫН. Старыя паверылi прайдзiсветам... Два вельмi падобныя крадзяжы, ахвярамi якiх сталi бабулькi, а злачынцы дзейнiчалi "пад псеўданiмамi" зафiксаваны ў чарговы раз у Мiнску. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, у адным выпадку пацярпела 86-гадовая старая. Гаспадыня ўпусцiла ў жыллё двух незнаёмцаў, якiя адрэкамендавалiся ёй медыцынскiмi работнiкамi. Калi ж "медыкi" сышлi, пенсiянерка ўбачыла, што разам з iмi з кватэры знiклi 1 тысяча долараў ЗША i 1 мiльён беларускiх рублёў. Да другой бабулькi, i якой 81 год, двое невядомых завiталi днём, нiбыта як супрацоўнiкi Мiнгазу. Пакруцiўшыся ў старой з паўгадзiны, злачынны "дуэт" знiк. Невядомыя забралi 1 мiльён рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Прыпынiлi "рыбныя днi" Больш за 220 кiлаграмаў скрадзенай за два днi рыбы вярнулi дзяржiнспектары Любанскай мiжрайiнспекцыi рыбакамбiнату "Любань". У першы дзень больш чым 140 кiлаграмамi рыбы з сажалак гаспадаркi "затаварылiся" два вадзiцелi прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства са Старых Дарог. На другi дзень больш за 80 кiлаграмаў рыбы было канфiскавана ў непрацуючага грамадзянiна. Цяпер у дачыненнi да парушальнiкаў разглядаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля паловы пятай дня ў Рагачове выратавальнiкi тэрмiнова выехалi на пажар, паведамленне аб якiм паступiла з вулiцы Нiжагародскай.
|
|