21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў саюзным будаўніцтве сканцэнтравацца на перспектыўных праектах

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў саюзным будаўніцтве сканцэнтравацца на перспектыўных праектах

Саюзным адносiнам Расii i Беларусi неабходна надаць дадатковы iмпульс. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расii Уладзiмiрам Пуцiным.

"Мы можам канстатаваць, што ўсё ў Саюзнай дзяржаве iдзе так, як i павiнна быць: цiха, звычайна, непрыметна, — сказаў Прэзiдэнт. — Але ўсё ж ёсць пэўнае недастатковае разуменне з боку нашых грамадзян. Людзi чакаюць нечага больш пэўнага".

"Сустракаючыся з вашым Прэзiдэнтам, я прапанаваў такi варыянт: нам трэба ўзяць некалькi сур’ёзных двухбаковых праектаў. Сур’ёзных, але дасягальных, пэўных", — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — "Гэта павiнны быць такiя праекты, пра якiя мы можам сказаць: не сёння, дык заўтра мы гэта можам зрабiць", — дадаў ён. Прэзiдэнт прапанаваў ужо да канца гэтага года выпрацаваць адпаведныя праграмы.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць мэтазгодным прааналiзаваць наяўную базу ў адносiнах памiж удзельнiкамi Саюзнай дзяржавы i выйсцi на больш пэўныя формы супрацоўнiцтва, з больш iстотным напаўненнем.

Прэзiдэнт дадаў, што ў тым лiку ад гэтага пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы чакаецца выпрацоўка i канкрэтызацыя рашэнняў па актуальных пытаннях адносiнаў Беларусi i Расii. Пасля гэтага iснуючыя напрацоўкi можна будзе вынесцi на пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета, якое можа адбыцца да канца года.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што адносiны Беларусi i Расii заўсёды будуць добрымi i дружалюбнымi. "Сёй-той у СМІ пачаў намякаць на тое, што Беларусь быццам бы пачынае таргавацца з Захадам, — сказаў Прэзiдэнт. — Я ўжо гаварыў прадстаўнiкам Захаду i гавару цяпер вам: мы дружбай з рускiмi не гандлюем". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Расiяне — гэта нашы людзi, з якiмi ў нас заўсёды будуць захоўвацца такiя адносiны, якiя здольны забяспечыць бяспеку нашых народаў i дынамiчнае развiццё нашых дзяржаў".

У сваю чаргу Уладзiмiр Пуцiн заявiў, што Расiя гатова аказваць Беларусi неабходную падтрымку, у тым лiку падтрымку беларускай фiнансавай сiстэмы. Прэм’ер-мiнiстр РФ выказаў згоду з Прэзiдэнтам Беларусi ў тым, што правiльным будзе сканцэнтраваць адмiнiстрацыйныя i фiнансавыя рэсурсы на найбольш перспектыўных праектах. Пры гэтым ён выказаў пажаданне, каб гэта былi, перш за ўсё, праекты ў сферы высокiх тэхналогiй.

"Калi гаварыць аб тым, чаго чакаюць ад нас нашы грамадзяне, то, перакананы, яны чакаюць паслядоўнай правiльнай эканамiчнай работы, якая мела б добры сацыяльны эфект i пазiтыўна адбiвалася б на iх дабрабыце", — лiчыць кiраўнiк расiйскага ўрада.

Уладзiмiр Пуцiн выказаў упэўненасць, што Беларусь i Расiя змогуць i ў далейшым паспяхова вырашаць усе пытаннi, што ўзнiкаюць у двухбаковых адносiнах, як на ўзроўнi выканаўчай улады, так i заканадаўчай.

Расiйскi прэм’ер таксама адзначыў, што "парламенцкiя выбары ў Беларусi прайшлi на высокiм арганiзацыйным i палiтычным узроўнi".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саюзным адносiнам Расii i Беларусi неабходна надаць дадатковы iмпульс. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика