21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праведзеныя выбары паўплываюць на ўзаемаадносіны Беларусi з iншымi дзяржавамi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праведзеныя выбары паўплываюць на ўзаемаадносіны Беларусi з iншымi дзяржавамi

Аб завяршальных этапах выбарчай кампанii ў Беларусi i рабоце па падрыхтоўцы дзвюх арганiзацыйных сесiй Нацыянальнага сходу — Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi — праiнфармавала 6 кастрычнiка кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына.

Паводле слоў Лiдзii Ярмошынай, Цэнтрвыбаркам падвёў вынiкi выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. У вынiку зарэгiстраваны 110 народных выбраннiкаў. На бягучым тыднi праходзяць сходы па выбарах членаў Савета Рэспублiкi, i чакаецца, што апошнi з iх адбудзецца ў пятнiцу, 10 кастрычнiка, у Магiлёўскай вобласцi. 14 кастрычнiка пройдзе рэгiстрацыя выбраных членаў Савета Рэспублiкi.

Склiканне першай сесii Палаты прадстаўнiкоў вызначана на 27 кастрычнiка. ЦВК прапануе назначыць адкрыццё першай сесii Савета Рэспублiкi на 31 кастрычнiка.

Лiдзiя Ярмошына таксама паведамiла аб зэканомленых у ходзе выбарчай кампанii сродках.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усiм, хто ў той цi iншай ступенi быў задзейнiчаны на выбарах.

Звяртаючыся да Лiдзii Ярмошынай, Прэзiдэнт падкрэслiў: "Хачу, каб вы абавязкова падзякавалi ўсiм сваiм калегам — яны правялi каласальную работу, працавалi з поўнай аддачай. Выбары прайшлi вельмi добра, у гэтым вялiкая заслуга i асабiста ваша. Я назiраў, як iшла работа. Як мы i дамаўлялiся, Цэнтрвыбаркам стаў штабам, у яго работу нiхто не ўмешваўся. Гэта была галоўная задача — засцерагчы ЦВК, участковыя i акруговыя камiсii ад усялякага ўздзеяння. Мне здаецца, у нас гэта атрымалася".

"Я вам дзякую за тое, што гэта былi самыя лепшыя нашы выбары i па частцы прадастаўлення iнфармацыi, i правядзення прэс-канферэнцый, сустрэч з мiжнароднымi наглядальнiкамi. Нi адзiн чалавек, нават апазiцыянер, у гэтыя выбары камень у ваш агарод не кiнуў. Як бы нi крытыкавалi нашы выбары — яны былi гiстарычныя. Напэўна, у гэтыя выбары i былi пэўныя недахопы (мы не прэтэндуем на iдэальнасць), але гэта былi гiстарычныя выбары, якiя паказалi ўсяму свету: што б там нi заяўлялi наглядальнiкi, але дэмакратыя, народнасць выбараў у вышэйшай ступенi характэрныя для нашай краiны. Я бачу па настроях людзей: няхай не расказваюць, што нехта штосьцi там фальсiфiкаваў, людзi на гэта адрэагавалi б. Таму я вам вельмi ўдзячны", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

"Таксама хачу падзякаваць i выканаўчым органам улады, якiя былi гатовы дапамагчы па ўсiх напрамках, уключаючы забеспячэнне парадку. Для мяне вельмi важна было ўбачыць гэта адзiнства. У той жа час нiхто не ўмешваўся не ў сваю справу, кожны займаўся сваiмi пытаннямi", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблiвыя словы ўдзячнасцi кiраўнiк дзяржавы выказаў беларускаму народу. "У мяне такое ўражанне, што людзi абсалютна правiльна разумеюць сiтуацыю. Магчыма, i не так паспяхова прайшлi б гэтыя выбары, калi б не было нацiску з боку Захаду i апазiцыйнага нацiску. Народ усё вырашыў. Таму гэтыя выбары дорага каштуюць, галоўнае — гэта iх гiстарычнае значэнне. Яны значна паўплываюць на развiццё падзей у нашай краiне i на ўзаемаадносiны Беларусi з iншымi дзяржавамi", — заявiў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб завяршальных этапах выбарчай кампанii ў Беларусi i рабоце па падрыхтоўцы дзвюх арганiзацыйных сесiй Нацыянальнага сходу — Палаты прадстаўнiкоў i Са
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика