Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам ЕБРР
Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам ЕБРР
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з першым вiцэ-прэзiдэнтам ЕБРР Варэлам Фрыменам. "Мы нiколi не прасiлi ў банка грошы, мы заўсёды прадастаўлялi праекты ў банкаўскай сферы i эканомiцы ў цэлым. І ЕБРР увёў сiстэму мiкракрэдытавання для Беларусi, затым была падпiсана стратэгiя ўзаемадзеяння банка з Беларуссю, — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. — Сёння вы бачыце, што развiццё беларускай эканомiкi стабiльнае. Гэта пацвярджаюць i незалежныя рэйтынгавыя агенцтвы". Учора ў Беларусi адбылося адкрыццё ЗАТ "Беларускi банк малога бiзнэсу" са статутным фондам больш як 7 млн еўра. Акрамя ЕБРР у гэтым праекце прынялi ўдзел яшчэ 7 замежных фiнансавых iнстытутаў. Меры, якiя прымаюцца ў Беларусi па ўдасканаленнi бiзнэс-клiмату, — вельмi значныя, заявiў першы вiцэ-прэзiдэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця (ЕБРР) Варэл Фрымен. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з першым вiцэ-прэзiдэнтам ЕБРР Варэлам Фрыменам. "Мы нiколi не прасiлi ў |
|