21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Азербайджан абярэ кіраўнiка

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азербайджан абярэ кіраўнiка

Прэзiдэнцкiя выбары ў Азербайджане маюць адбыцца 15 кастрычнiка (звярнiце ўвагу, у сераду — гэта ўпершыню ў Азербайджане, як прызнаўся пасол гэтай краiны ў Беларусi Алi Цеймур аглы Нагiеў падчас сустрэчы з журналiстамi). На пасаду кiраўнiка дзяржавы прэтэндуюць сямёра кандыдатаў. Сярод iх — выкладчык унiверсiтэта, прадстаўнiкi палiтпартый (у тым лiку апазiцыйных) i дзеючы прэзiдэнт Ільхам Алiеў. Свой голас за таго цi iншага кандыдата могуць аддаць i азербайджанцы ў Беларусi. Для iх выбарчы ўчастак будзе працаваць у сталiцы — у пасольстве Азербайджана з 9.00 да 18.00 па адрасе вул. Усходняя, 133. Сёння прапрацоўваецца магчымасць он-лайн трансляцыi выбараў у беларускiм пасольстве.

Азербайджанская дыяспара ў нашай краiне, паводле iнфармацыi кiраўнiка дыпмiсii, налiчвае каля 15 тыс. чалавек. У пераважнай большасцi гэта навукоўцы, юрысты, медыкi, ваенныя. Даволi шмат азербайджанцаў у Беларусi занятыя ў рэстаранным бiзнэсе, будаўнiцтве, дробным гандлi. Свой iнтарэс да ўдзелу ў выбарах праявiла каля тысячы азербайджанцаў.

Назiраць за выбарчай кампанiяй у краiне будуць мiсii АБСЕ, СНД, а таксама прадстаўнiкi Савета Еўропы i некаторых мiжнародных гуманiтарных арганiзацый — адзначыў пасол. Дыпламат таксама выказаў упэўненасць у тым, што азербайджанскi народ зробiць правiльны выбар, аддаўшы перавагу таму, хто "забяспечыць яму добрае жыццё".

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Алi Цеймур аглы Нагiеў расказаў пра супрацоўнiцтва Беларусi i Азербайджана ў нафтавай сферы. Кiраўнiк дыпламатычнай мiсii падкрэслiў, што iнтарэс да гэтага быў праяўлены на самым высокiм узроўнi. З нашага боку выказана жаданне ўдзельнiчаць у нафтаздабычы ў Азербайджане, а з азербайджанскага боку заяўлена аб адкрытасцi для супрацоўнiцтва ў гэтай сферы. Беларусь таксама мае магчымасць, нароўнi з iншымi прэтэндэнтамi, удзельнiчаць у тэндарах на распрацоўку новых радовiшчаў. "У гэтым накiрунку зараз iдзе работа на ўзроўнi спецыялiстаў", — праiнфармаваў пасол. Ён нагадаў пра неабходнасць правесцi геадэзiчныя даследаваннi, падрыхтаваць тэхнiчную дакументацыю...

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнцкiя выбары ў Азербайджане маюць адбыцца 15 кастрычнiка (звярнiце ўвагу, у сераду — гэта ўпершыню ў Азербайджане, як прызнаўся пасол гэтай кра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика