Шчаслівы чацвёрты нумар "Містэра Беларусбанк"
Шчаслівы чацвёрты нумар "Містэра Беларусбанк"
У суботу прайшоў фiнал першага рэспублiканскага конкурсу "Мiстэр Беларусбанк-2008". У гэтым свяце мужчынскай прывабнасцi, iнтэлекту i сiлы ўдзел узялi сем самых лепшых. На сцэне канцэртнай залы Белдзяржфiлармонii ўдзельнiкi конкурсу расказвалi пра сябе i сваю прафесiю, давалi цiкавыя i арыгiнальныя "банкаўскiя" назвы знакамiтым карцiнам, прызнавалiся ў каханнi жанчыне, дэманстравалi вячэрнiя касцюмы i ўменне танцаваць вальс. Напэўна, самым складаным i адначасова вiдовiшчным i цiкавым стаў "спартыўны" конкурс. Удзельнiкi праводзiлi дэфiле спартыўнага адзення, паказвалi сваё майстэрства ў валоданнi мячамi, рапiрамi, веласiпедамi i лыжамi, а таксама дэманстравалi навыкi рукапашнага бою i каратэ. У вынiку звання "Мiстэр Беларусбанк-2008" быў ўдастоены прадстаўнiк цэнтральнага апарату Юрый Палякоў, якi выступаў пад чацвёртым нумарам, два тытулы — "Вiцэ-мiстэр Беларусбанк-2008" i "Мiстэр глядацкiх сiмпатый" — атрымаў Аляксей Юхневiч (фiлiял № 416, Навагрудак). "Мiстэрам iнтэлiгентнасць" стаў Арцём Каленчук (фiлiял № 121, Пiнск), "Мiстэрам творчасць" — Дзянiс Багачоў (фiлiял № 606, Дзяржынск), "Мiстэрам мужнасць" — Юрый Дашкевiч (Магiлёўскае абласное ўпраўленне), "Мiстэрам артыстызм" — Сяргей Пушнякоў (фiлiял № "201, Вiцебск), а "Мiстэрам абаяння" — Леанiд Бузоўскi (Гомельскае абласное ўпраўленне). Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу прайшоў фiнал першага рэспублiканскага конкурсу "Мiстэр Беларусбанк-2008". У гэтым свяце мужчынскай прывабнасцi, iнтэлекту i сiлы ў |
|