Жнiвень стаў самым "шлюбным" месяцам
Жнiвень стаў самым "шлюбным" месяцам
У Беларусi ў гэтым годзе жнiвень стаў самым "шлюбным" месяцам, паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец. Устаноўлены рэкорд па колькасцi пар маладых — iх зарэгiстравана 13 тыс. 212, з iх у Мiнску ўтварылася 10 тыс. 406 новых ячэек грамадства. Аднак не варта высокi шлюбны рэйтынг гэтага жнiўня звязваць толькi з магiчнымi трыма васьмёркамi (8.08.2008), хоць шлюбны бум у гэты дзень сапраўды пракацiўся па ўсёй рэспублiцы. Дарэчы, не меншы ажыятаж быў у лiпенi мiнулага года — у дзень трох сямёрак (7.07.2007). Аднак мiнулагоднi лiпень усё ж уступiў першынство жнiўню, калi 11 тыс. 816 пар замацавалi свой саюз заручальнымi пярсцёнкамi. Значыць, жнiвень, нягледзячы на магiчныя лiчбы, быў i застаецца для закаханых самым папулярным месяцам для заключэння шлюбу. Другое месца захоўвае за сабой лiпень (у гэтым годзе зарэгiстравана 8 тыс. 620 шлюбаў), на трэцiм месцы чэрвень (8 тыс. 212). У цэлым за восем месяцаў вясельны марш Мендэльсона прагучаў для 49 тыс. 978 пар (гэта на 5,5 працэнта менш у параўнаннi са студзенем—жнiўнем мiнулага года). Што датычыцца разводаў, то iх колькасць не залежыць ад сезона — штомесяц распадаецца 2,8—3 тыс. сямейных пар. Як вынiк, за 8 месяцаў гэтага года распалася 23 тыс. 589 сем’яў. Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў гэтым годзе жнiвень стаў самым "шлюбным" месяцам, паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i наро |
|