Польшча выдала беларусам больш за 3000 "картаў паляка"
7 октября 2008 Политика
Еўрапейскае радыё для Беларусі Польшча выдала грамадзянам Беларусі ўжо больш за 3000 "картаў паляка". Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных справаў Польшчы. Як адзначылі ў польскім міністэрстве, адмоўных рашэнняў на пададзеныя заяўкі не было. Асабліва попыт на "карту паляка" павялічыўся ў апошнія тры месяцы. Напачатку зацікаўленасьць у "карце паляка" была меншай, што польскія чыноўнікі тлумачаць малай інфармаванасцю аб праекце. Дарэчы, агулам у свеце выдадзена на цяперашні час каля 11 тысячаў "картаў паляка". Амаль 70% іх прыпадае на ўкраінскія кансуляты. Як правіла, адмоўных рашэнняў па заяўках не бывае — яны складаюць менш за 1%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 октября 2008 Политика Еўрапейскае радыё для Беларусі Польшча выдала грамадзянам Беларусі ўжо больш за 3000 "картаў паляка". |
|