21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Данэйка: Дэвальвацыя можа змякчыць крызіс, але выкліча цяжкія сацыяльныя наступствы

26.08.2009 12:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 октября 2008 Экономика и бизнес
Мара Нальшанская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларусь не абміне сусветны эканамічны крызіс. На думку Паўла Данэйкі, яго можа залагодзіць дэвальвацыя, аднак яе сацыяльныя наступствы будуць балючымі для беларусаў.

Усе сродкі масавай інфармацыі поўняцца навінамі пра сусветны эканамічны крызіс. "Еўрарадыё" спрабуе разабрацца, што ж адбываецца. Эканаміст Павел Данэйка лічыць, што сённяшні эканамічны крызіс - гэта крызіс даверу. Калі раней былі каштоўныя паперы, якія хоць і прыносілі малы прыбытак, але лічыліся вельмі надзейнымі, то цяперашні крызіс паказаў, што яны такімі надзейнымі не з’яўляюцца. Спачатку крызіс закрануў фондавы рынак, потым банкаўскую сістэму, а далей дойдзе і да рэальнага сектару - то бок, да нас з вамі. І Беларусі крызіс у сусветнай эканоміцы не абяцае нічога добрага.

Павел Данэйка: "Ёсць два фактары, якія важныя для эканомікі Беларусі — гэта кошт на нафту і інвестыцыйны попыт у Расіі. І першае, і другое зараз ідзе ўніз. Памяншаецца інвестыцыйны попыт у Расіі - гэта відавочна. І кошты на нафту ідуць уніз. Для нас гэта будзе азначаць сур’ёзны ціск на курс рубля. Галоўная пагроза крызісу для эканомікі Беларусі — гэта дэвальвацыя. Калі яна адбудзецца, то значна змякчыць наступствы крызісу, бо тады беларускія тавары стануць больш канкурэнтаздольнымі. Ва ўмовах крызісу кошт заўжды мае істотнае значэнне, і зніжэнне выдаткаў будзе важным. Калі дэвальвацыю не праводзіць — гэта таксама выйсце, але тады давядзецца надаць звышсур’ёзную увагу памяншэнню выдаткаў на вытворчасць. Тады патрэбныя дастаткова радыкальныя метады, а як іх зрабіць ва ўмовах дзяржаўных прадпрыемстваў — не маю нават ніякага ўяўлення".

Спадару Данэйку цяжка прагназаваць, ці адбудзецца дэвальвацыя, бо гэта перш за ўсё палітычны выбар.

Павел Данэйка: "Гэта ў прынцыпе палітычны, а не эканамічны выбар. Эканамічна было б, канечне, мэтазгодна правесці дэвальвацыю. Аднак сацыяльныя і палітычныя наступствы дастаткова значныя. Уявіце сабе, заробак у людзей памяншаецца ў два разы ў адзін дзень у доларавым эквіваленце. Натуральна, гэта не выкліча сацыяльнага захаплення. Рэзка даражэе імпарт. Усе тыя наступствы, якія мы памятаем па 1998 годзе".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 октября 2008 Экономика и бизнес Мара Нальшанская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларусь не абміне сусветны эканамічны крызіс.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика