21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькасць летнікаў павiнна захавацца

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць летнікаў павiнна захавацца

Адпачынак

 

Налета ўмовы адпачынку ў дзiцячых загарадных аздараўленчых лагерах павiнны палепшыцца, а колькасць iх наведвальнiкаў — узрасцi. Пры гэтым, як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк дырэктара Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Генадзь Балбатоўскi, ужо сёлета стацыянарныя i дзённыя лагеры наведалi больш за 450 тыс. дзяцей, або 36 працэнтаў грамадзян краiны ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Раней такi паказчык не перавышаў 30 працэнтаў.

Традыцыйна няпростай тэмай застаецца стан самiх летнiкаў. У сувязi з гэтым, адзначыў Генадзь Балбатоўскi, да 1 лютага павiнна быць распрацавана праграма iх матэрыяльна-тэхнiчнага развiцця. Праграма дазволiць палепшыць умовы адпачынку, а таксама спынiць практыку закрыцця дзiцячых загарадных аздараўленчых устаноў. Сёлета iх было 187, прычым як мiнiмум такая ж колькасць летнiкаў адчынiцца i налета. У прыватнасцi, у Рэспублiканскiм цэнтры разлiчваюць на паступовае павелiчэнне дзяржаўных выдаткаў на падрыхтоўку загарадных месцаў адпачынку. Праўда, зазначыў Генадзь Балбатоўскi, асноўная крынiца фiнансавання тут плануецца iншай — сродкi ўласнiкаў лагераў.

Тым часам адной з асаблiвасцю гэтага года стала значнае павелiчэнне попыту на санаторнае аздараўленне дарослых. Як вядома, пры атрыманнi пуцёўкi праз Рэспублiканскi цэнтр грамадзяне з нiзкiмi даходамi могуць скарыстацца датацыяй, да таго ж сам поўны сярэднi кошт паездкi ў айчынную здраўнiцу у такiм выпадку складае каля 850 тыс. рублёў — гэта прыкладна на 20 працэнтаў менш, чым у свабодным продажы. Таму з атрыманнем пуцёвак летам у многiх узнiклi праблемы. Разам з тым у Рэспублiканскiм цэнтры абвяргаюць размовы, што цяперашнюю сiтуацыю "справакавалi" iншаземцы. "Сапраўды, за студзень—верасень беларускiя здраўнiцы наведалi 60 тыс. грамадзян iншых краiн — iх колькасць перавысiла паказчык за такi ж час летась больш чым удвая, — заўважыў Генадзь Балбатоўскi. — Аднак на малюнак у цэлым гэта iстотна не паўплывала — агульная доля пуцёвак для iншаземцаў была каля 15 працэнтаў".

Сёння агульная "ўмяшчальнасць" айчынных здраўнiц складае каля 35 тыс. месцаў. Гэтай колькасцi, лiчаць у Рэспублiканскiм цэнтры, дастаткова, прынамсi, пакуль будаўнiцтва новых санаторыяў не плануецца. У той жа час самi ўмовы адпачынку ў айчынных здраўнiцах будуць змяняцца. "Апошнiм часам ужо мала хто хоча адпачываць у 2-месцавыя пакоях, усё большай папулярнасцю пачынаюць карыстацца 1-месцавыя нумары, нумары люкс i паўлюкс", —адзначыў з гэтай нагоды Генадзь Балбатоўскi.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Налета ўмовы адпачынку ў дзiцячых загарадных аздараўленчых лагерах павiнны палепшыцца, а колькасць iх наведвальнiкаў — узрасцi. Пры гэтым, як паведамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика