Прэм’ер Пуцін вучыць расiян дзюдо з экранаў ТБ
Прэм’ер Пуцін вучыць расiян дзюдо з экранаў ТБ
7 кастрычнiка, у свой 56-ы дзень нараджэннi, прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн прадставiў публiцы фiльм "Вучыць дзюдо з У.У. Пуцiным". Сярод тых, хто прыйшоў на прэзентацыю, былi губернатар Санкт-Пецярбурга Валянцiна Мацвiенка, i папастаянны прадстаўнiк прэзiдэнта ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Ілля Клябанаў, а таксама iншыя вядомыя асобы, перадае IТАР-ТАСС. Фiльм, фрагменты якога ўпершыню паказалi ў прэс-цэнтры Канстанцiнаўскага палаца Санкт-Пецярбурга, стаў працягам вучэбна-метадычнай кнiгi па дзюдо, выпушчанай у свет у 2000 году ў 12 краiнах. I гэты падручнiк, i фiльм створаны ў суаўтарстве Уладзiмiра Пуцiна з дэпутатам Дзярждумы Васiлём Шастаковым i прафесарам Унiверсiтэта фiзкультуры i спорту Аляксеем Лявiцкiм. Разам з тым падчас прэзентацыi прэм’ер-мiнiстр сцiпла растлумачыў: "У самой назве кнiгi крыецца рэкламны трук, таму што, натуральна, усе, хто будзе глядзець матэрыял, будуць вучыцца не ў вашага пакорнага слугi, а ў сапраўдных карыфеяў — японскiх спартсменаў i ў расiйскiх чэмпiёнаў свету, прызёраў Алiмпiяд, i гэта галоўнае". У фiльме Пуцiн не толькi расказвае аб гiсторыi з’яўлення барацьбы дзюдо (у перакладзе — мяккi шлях да перамогi), але i дэманструе прыёмы, дарэчы з вельмi высокай якасцю тэхнiкi. Прывiтанне касманаўтамЖыхары Бурацii вырашылi перадаць прывiтанне касманаўтам, якiя працуюць на арбiце. У прыгарадзе Улан-Удэ, дзе гарадскi лясгас пачаў планавыя пасадкi лесу, частка маленькiх хвой высаджваецца адмысловым парадкам, каб у вынiку скласцi гiганцкага памеру словы: "Прывiтанне касманаўтам" i "Hеllо, sрасеmеn". Iнiцыятарам акцыi стала Маладзёжная палата гарсавета Улан-Удэ. Яна аб’явiла, што 40 тысяч саджанцаў зоймуць месца знiшчаных пажарамi прыгарадных лясоў. У душы ж маладыя бураты спадзяюцца, што касманаўты, заўважыўшы з глыбiнь космасу цыклапiчны надпiс, абавязкова раскажуць аб iх рэспублiцы свету. Праўда, у касманаўтаў ёсць шанц даведацца аб Бурацii i з зямлi — тут ствараецца Цэнтр рэабiлiтацыi расiйскiх i замежных касманаўтаў. Спецыялiсты цэнтра валодаюць унiкальнымi методыкамi, якiя, як лiчыцца, прыпыняюць працэс старэння. Штуршком да акцыi "Пасадзi дрэва — перадай прывiтанне касманаўту" паслужыла нядаўняя навiна аб лесапасадцы побач з пасёлкам Звярынагалоўск Курганскай вобласцi, якая вiдаць з космасу. 38 гадоў таму ляснiчы Аляксандр Каншчыкаў высадзiў дрэвы, якiя ўтварылi надпiс: "Ленiну 100 гадоў". Для выканання тагачаснага праекта былi выкарыстаныя мiльён саджанцаў хваёвага маладняку. Сам аўтар убачыў сваё тварэнне толькi праз дзесяцiгоддзi. Даўжыня гiганцкага надпiсу — 500 метраў, а вышыня "лiтар" — 80 метраў. Мадонна не любiць Сару ПэйлiнСпявачка Мадонна публiчна аб’явiла аб тым, што забараняе кандыдату ў вiцэ-прэзiдэнты ЗША Сары Пэйлiн уваход на свае канцэрты, паведамляюць амерыканскiя СМI. Спявачка ўдакладнiла, што ў яе рашэннi няма "нiчога асабiстага". Мадонна з даўнiх часоў з’яўляецца прыхiльнiцай Дэмакратычнай партыi. Падчас аднаго з нядаўнiх канцэртаў спявачкi ў рамках сусветнага тура на экране на сцэне з’яўлялiся малюнкi кандыдата ў прэзiдэнты ад рэспублiканцаў Джона Макейна, дыктатара Роберта Мугабе i Адольфа Гiтлера, якiя па сцэнарыi клiпа павiнны былi асацыявацца з "сiламi зла". У паведамленнi не ўдакладняецца, як Сара Пэйлiн ставiцца да песень Мадонны i цi збiралася яна наогул наведаць якi-небудзь з канцэртаў выканаўцы. Вакцына ад СНIДу — праз 4 гадыФранцузскi вучоны Люк Мантанье, якi калiсьцi адкрыў вiрус СНIДу i якi стаў адным з лаўрэатаў сёлетняй Нобелеўскай прэмii ў галiне медыцыны, заявiў, што "тэрапеўтычная вакцына" ад гэтай хваробы з’явiцца ў блiжэйшыя 3—4 гады, паведамляе брытанскае выданне Dаilу Mаil. Паводле меркавання Мантанье, лячэнне "чумы ХХ стагоддзя" стане магчымым пры ўмове фiнансавай падтрымкi даследаванняў. "Лячэнне, хутчэй за ўсё, будзе ажыццяўляцца з дапамогай тэрапеўтычнай вакцыны (якая папярэджвае развiццё хваробы ў вiрусаносьбiта), а не з дапамогай прэвентыўных прышчэпак", — адзначыў навуковец. Супрацоўнiк Сусветнага фонду даследаванняў i прафiлактыкi Снiду Люк Мантанье ўпершыню выдзелiў вiрус iмунадэфiцыту чалавека, якiя выклiкае СНIД, у 1983 годзе сумесна з вiрусолагам з парыжскага iнстытута Пастэра Франсуазай Барэ-Сiнусi. Гонка за вiрусам СНIДу пачалася ў 1981 годзе, калi стала зразумела, што новая хвароба, якая невядома адкуль узялася, можа ў самым хуткiм часе стаць пандэмiяй. I ў 1984 годзе Барэ-Сiнусi i Мантанье гэты вiрус знайшлi, iдэнтыфiкаваўшы ВIЧ у лiмфацытах пацыентаў з павялiчанымi лiмфавузламi на ранняй стадыi СНIДу i ў крывi пацыентаў на познiх стадыях хваробы. Адкрыццё французскiх навукоўцаў дазволiла зразумець, як развiваецца хвароба i як вiрус узаемадзейнiчае з клеткай, у якую ён трапiў. У канчатковым вынiку яно прывяло да з’яўлення новых метадаў дыягностыкi ВIЧ-iнфекцыi, што абмежавала хуткасць распаўсюджвання пандэмii, якою закрануты сёння кожны соты жыхар нашай планеты. Антырэтравiрусная тэрапiя, заснаваная на адкрыццi французскiх вучоных, павысiла працягласць жыцця для ВIЧ-iнфiцыраваных да сярэдняй працягласцi жыцця здаровых людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 кастрычнiка, у свой 56-ы дзень нараджэннi, прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн прадставiў публiцы фiльм "Вучыць дзюдо з У.У. Пуцiным". С
|
|