21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Унiтарныя прадпрыемствы БелГПП уключаны ў пералiк арганiзацый, якiя ажыццяўляюць ацэнку кошту дзяржм

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унiтарныя прадпрыемствы БелГПП уключаны ў пералiк арганiзацый, якiя ажыццяўляюць ацэнку кошту дзяржмаёмасцi

Унiтарныя прадпрыемствы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўключаны ў пералiк арганiзацый, якiя ажыццяўляюць ацэнку кошту дзяржаўнай маёмасцi для правядзення з ёю здзелак i (або) iншых юрыдычных дзеянняў. Аб гэтым гаворыцца ва Указе № 543 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 кастрычнiка 2006 г. № 615", якi 6 кастрычнiка падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта дае магчымасць аператыўна i з мiнiмальнымi затратамi ажыццяўляць паслугi па ацэнцы кошту маёмасцi па заказах дзяржаўных прадпрыемстваў i арганiзацый", — растлумачылi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

У цэлым дакумент накiраваны на ўдасканаленне адносiнаў у сферы ацэначнай дзейнасцi ў Беларусi. Для стварэння адзiнага прававога механiзма вызначэння кошту аб’ектаў грамадзянскiх правоў як ацэншчыкамi, так i судовымi экспертамi Палажэнне аб ацэнцы кошту аб’ектаў грамадзянскiх правоў у Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае ўказам № 615, дапоўнена нормай, згодна з якой ацэнка кошту гэтых аб’ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з тэхнiчнымi i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, абавязковымi для прымянення ацэншчыкамi i судовымi экспертамi. Для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з ацэнкай маёмасцi, якая павiнна паступiць уласнiку ў будучым, названае палажэнне дапоўнена нормай аб замацаваннi за юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi права правядзення ўнутранай ацэнкi такой маёмасцi. Указ уступае ў сiлу з першага чысла месяца, што iдзе за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiтарныя прадпрыемствы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўключаны ў пералiк арганiзацый, якiя ажыццяўляюць ацэнку кошту дзяржаўнай маёмасцi для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика