21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З 1 студзеня 2009 года педагогi дзiцячых школ мастацтваў усiх профiляў i тыпаў, як i раней, будуць м

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня 2009 года педагогi дзiцячых школ мастацтваў усiх профiляў i тыпаў, як i раней, будуць мець адпачынак працягласцю 56 дзён

"Звязда" неаднаразова ўзнiмала пытанне адносна iстотнага змяншэння працоўнага водпуску выкладчыкам дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў. У рэдакцыю паступала шмат лiстоў, падпiсаных не толькi дзясяткамi, але i сотнямi подпiсаў. 22 красавiка 2008 года быў змешчаны артыкул "До, рэ, мi..." — своеасаблiвае журналiсцкае расследаванне пад рубрыкай "Чытачы ўзнiмаюць праблему".

Невыпадкова на ўчарашняй прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню работнiкаў культуры, якi будзе адзначацца ў нядзелю, карэспандэнт "Звязды" пацiкавiлася, як вырашылася пытанне працоўнага водпуску.

Намеснiк мiнiстра культуры Вiктар Кураш паведамiў:

паведамiў:

"З 1 студзеня 2009 года педагогi дзiцячых школ мастацтваў усiх профiляў i тыпаў, як i раней, маюць адпачынак працягласцю 56 дзён".

Адпаведнае рашэнне было прынята Саветам Мiнiстрам Беларусi 8 верасня 2008 года.

Добрая навiна напярэдаднi свята! Нагадаю, у Беларусi 518 дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў, там працуе каля 12,5 тысячы чалавек.

А ўсяго ў "культурнай" галiне працуе больш як 46 600 чалавек.

У Беларусi налiчваецца каля 9,5 тыс. спецыяльных i публiчных бiблiятэк з агульным фондам каля 200 млн экзэмпляраў. Ставiцца задача: 15 працэнтаў бюджэтнага фiнансавання бiблiятэк накiроўваць на набыццё лiтаратуры. "На сёння гэта лiчба ў сярэднiм па краiне — 23 працэнты. За апошнiя 2—3 гады бiблiятэкi значна папоўнiлiся новай лiтаратурай", — адзначыў Вiктар Кураш.

У сiстэме Мiнкульта 142 музеi. Па даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны музей прыроды i экалогii Беларусi ў вераснi гэтага года перададзены ў падпарадкаванне Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Штогод музейная сетка папаўняецца новымi ўстановамi, ствараюцца i мадэрнiзуюцца музейныя экспазiцыi. 1 верасня адкрыта для наведвальнiкаў першая чарга экспазiцыi Палаца Радзiвiлаў у Нацыянальным гiсторыка-культурным музеi-заказнiку "Нясвiж".

Днямi адкрыецца экспазiцыя ў Паўночнай вежы Мiрскага замка.

Пашыраецца мiжнароднае супрацоўнiцтва беларускiх музеяў. Рэгулярнымi сталi сумесныя выставачныя праекты вядучых беларускiх музеяў з музеямi Расii, Украiны, Польшчы. Зараз у Нацыянальным мастацкiм музеi экспануюцца выставы Слуцкiх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гiстарычнага музея г. Масквы i праваслаўных абразоў з фондаў Нацыянальнага Кiева-Пячорскага гiсторыка-культурнага заказнiка i Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэi. У сярэднiм за год у музеях рэспублiкi экспануецца больш за 2 тысячы выстаў.

Музейны фонд, якi з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны, налiчвае больш за 2,8 млн музейных прадметаў.

Плённа развiваецца сiстэма ўстаноў народнай творчасцi. Не згасае i фестывальны рух. Сёлета ў рэспублiцы праведзена больш як 50 фестываляў рознага статусу. Дарэчы, у параўнаннi з 2006 годам колькасць фестываляў скарацiлася амаль у тры разы.

Пытанне заработнай платы работнiкаў культуры — таксама адно з актуальных. Сярэдняя заработная плата культработнiкаў па краiне складае 581 тыс. рублёў. Сярод работнiкаў рэспублiканскiх устаноў культуры крыху вышэйшая — 855 тыс. рублёў.

Журналiсты ўзнiмалi пытанне i адносна праблемнай сiтуацыi, якая склалася ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы. Вось як пракаментаваў яе Вiктар Кураш:

"Можа быць, шкада, а можа быць — гэта нармальны працэс у творчым калектыве, i асаблiва тэатральным, калi на пэўнай ступенi развiцця ўзнiмаюцца пытанні аб лёсе тэатра, аб яго развiццi... Мiнiстэрства культуры стварае ўмовы для работы. А камандаваць, што ставiць?.. Ёсць дзяржзаказ: напрыклад, да юбiлею вызвалення Беларусi, да iншай важнай дзяржаўнай даты, якая святкуецца ўсенародна, пастаноўка спектакляў на адпаведную тэматыку...

Але мастацкiя саветы тэатраў не павiнны быць фармальнымi дарадчымi органамi пры дырэктары. Безумоўна, у асяроддзi творчых людзей складана пачуць адно-адзiнае меркаванне адносна выбару п’есы ля пастаноўкi. Канчатковае рашэнне, вядома ж, — за кiраўнiцтвам тэатра, галоўным рэжысёрам, бо менавiта яны адказваюць за творчы працэс у тэатры, за мастацкую частку... Таму хацелася б, каб пытаннi будучынi тэатра абмяркоўвалiся ў калектыве. Каб праблемы, калi яны iснуюць, не заганялiся ў кут i не набывалi надзвычайную вастрыню. Гэта нармальная штодзённая работа: спрачацца, сумнявацца i знаходзiць сумеснае рашэнне складаных творчых пытанняў.

Мiнiстэрства культуры ў курсе ўсiх праблем. Мы ацэньваем сённяшнi рэпертуар тэатра iмя Янкi Купалы як добры. У iснуючай складанай сiтуацыi мы дапаможам тэатру i сродкамi, i на арганiзацыйным узроўнi. На сёння, думаю, у тэатры iдзе нармальны творчы дыялог. Гэта цудоўна, што ёсць розныя думкi. Чым хутчэй калектыў агульнымi намаганнямi вызначыць пэўны шлях развiцця, тым лепш i карысней будзе для тэатра. Думаю, Купалаўскi тэатр як быў першай сцэнай рэспублiкi, так i застанецца".

Мiкалай Кiрычэнка, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы:

"Калi чытаеш у некаторых СМІ пра тэатр: "бунт", "скандал"... Адбылася нармальная i даўно неабходная размова. Таму што праблемы, якiя былi ўзняты ў лiсце нашай актрысы да кiраўнiцтва краiны, сапраўды iснуюць. Я нясу адказнасць за гэту сiтуацыю. Яна ўзнiкла не сёння, не ўчора i нават не ў 2005 годзе, калi я стаў дырэктарам тэатра, — а доўжыцца ўжо шмат гадоў. Адбыўся сход, на якiм акцёры выказалi незадаволенасць рэпертуарнай палiтыкай, творчай абстаноўкай у тэатры. Зараз трэба знайсцi канструктыўныя рашэннi, як выходзiць з крызiсу. Але, паўтараю, гэта не "скандал" i не "бунт"! Бунт — гэта калi зруйнаваны кабiнет дырэктара, ён сам акрываўлены... Так, даўно ўзнiкла праблема, i я ўдзячны акцёрам, якiя абсалютна шчыра выказалiся i сумленна гаварылi "ў вочы" кiраўнiцтву тэатра непрыемныя рэчы..."

Хочацца спадзявацца, што, прайшоўшы праз жорнавы абмеркавання iснуючых праблем (як адкрытых, так i скрытых), купалаўцы зноў, як калiсьцi, будуць здзiўляць гледача захапляльнымi творчымi адкрыццямi i знаходкамi.

У адным з блiжэйшых нумароў "Звязды" гэта тэма будзе прааналiзавана больш падрабязна.

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" неаднаразова ўзнiмала пытанне адносна iстотнага змяншэння працоўнага водпуску выкладчыкам дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика