21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У парламенце ўсё больш абцасаў. Жанчын i мужчын сярод абраных Мiншчынай дэлегатаў у Савет Рэспублiкi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У парламенце ўсё больш абцасаў. Жанчын i мужчын сярод абраных Мiншчынай дэлегатаў у Савет Рэспублiкi — пароўну

У Маладзечне ўчора прайшлi выбары членаў Савета Рэспублiкi ад Мiнскай вобласцi. 667 дэпутатаў раённых i Жодзiнскага гарадскога савета дэпутатаў абралi сенатараў у наступнае склiканне. Прычым гендэрны склад выбранцаў збалансаваны — прадстаўнiкоў прыгожай i моцнай паловы пароўну. Сярод iх ёсць i навiчкi, i сенатары з вопытам (Анатоль Новiкаў i Рыгор Чуйко працуюць у Савеце Рэспублiкi дзеючага склiкання). Запрошаны на ўрачыстае пасяджэнне Юрый Жадобiн, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Беларусi, прадстаўнiк Прэзiдэнта ў Мiнскай вобласцi, адрэкамендаваў "дэлегатаў" ад Мiншчыны як годных людзей, якiя будуць "дастойна прадстаўляць iнтарэсы народа, рабiць усё магчымае, каб законы захоўвалi сацыяльную накiраванасць, садзейнiчалi свабоднаму i гарманiчнаму развiццю кожнага чалавека, каб канчатковыя вынiкi заканатворчай работы гарантавалi стабiльнасць i спакой у грамадстве". А якiя ж планы на сенатарства ў самiх выбранцаў?

Найперш цiкавы жаночы погляд, паколькi сёлета ахвотнiцы паспрабаваць сябе ў ролi парламентарыя (як у верхняй, так i ў нiжняй палаце) актывiзавалiся. Мы пiсалi ўжо, што жанчын пабольшала ў Палаце прадстаўнiкоў новага склiкання. Пра гендэрны склад верхняй палаты рабiць высновы пакуль рана, аднак на прыкладзе Мiншчыны тэндэнцыя пацвердзiлася. У гутарцы з журналiстамi старшыня праўлення Лагойскага раённага спажывецкага таварыства Ірына Парахневiч прызналася:

— Прадстаўнiцтва ў Савеце Рэспублiкi — гэта не толькi вялiкi гонар, але i вялiкая адказнасць. I адказнасць, вiдаць, ужо не за сябе, а за выбаршчыкаў — каб не падвесцi, каб апраўдаць давер, якi яны аказваюць. Я прадстаўляю спажывецкую кааперацыю — структуру, якая абслугоўвае сёння сельскае насельнiцтва. Яно, як бы мы таго не хацелi, старэе. I вельмi важна не пагоршыць якасць яго абслугоўвання. Я буду ставiць пытанне аб тым, каб абслугоўванне сельскага насельнiцтва было на высокiм узроўнi. А малыя населеныя пункты... У нас у Лагойскiм раёне, напрыклад, 94 вёскi, у кожнай з якiх пражывае да 10 чалавек. I пакiнуць гэтых жыхароў без абслугоўвання немагчыма. Гэта пытанне трэба вырашаць за кошт пашырэння аўтакрамаў, укаранення ў iх новага абсталявання, каб абслугоўванне было на высокiм узроўнi. Ну i вядома ж, праграма адраджэння i развiцця вёскi, развiццё гандлю, аказанне платных паслуг.

Аб сваiм жаноцкiм унёску ў работу Савета Рэспублiкi яна выказалася так: "Не крыўдзячы мужчын скажу, што жанчына больш глыбока адчувае праблемы. Мяркую, са сваiм вось гэтым жаночым чуццём, сваiм разуменнем, жаданнем давесцi да канца пачатую справу яна можа падказаць нешта моцнай палове. А недзе, магчыма, нават i ўзначалiць".

Яшчэ адна дама, Людмiла Сакалоўская, намеснiк генеральнага дырэктара па эканомiцы Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання ўпэўнена:

— Уся мая работа (у Савеце Рэспублiкi — Аўт.) павiнна iсцi праз прызму маiх прафесiйных эканамiчных ведаў — тое, што я назапасiла, працуючы на машынабудаўнiчых прадпрыемствах на працягу амаль 30 гадоў. Лiчу, у мяне дастаткова вопыту, каб яго прымянiць у плённай, крэатыўнай рабоце з дэпутацкiм корпусам. Мяркую, што для таго каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыi, прэстыж нашай роднай Беларусi, нам неабходныя iнавацыйныя тэхналогii, iнвестыцыi ва ўсе сферы эканомiкi.

Мацi дваiх дзяцей, яна не можа недаацэньваць важнасць работы з моладдзю на дзяржаўным узроўнi. Жанчыне-сенатару, на яе думку, даводзiцца працаваць больш напружана. "Гэта высокае званне i адказнасць удвая большая. Як жанчына я павiнна мець магчымасць быць дома, з сям’ёй, i ў той жа час прыярытэтам, вiдаць, усё ж застаецца работа, як i было заўсёды".

У рэйтынгу дэпутацкай прыхiльнасцi (у адпаведнасцi з колькасцю атрыманых галасоў) жанчыны, дарэчы, занялi не апошнiя месцы. Аднак лiдарам стаў мужчына. Старшыня Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец заручыўся падтрымкай 655 удзельнiкаў галасавання. На два галасы менш атрымала Лiлiя Мароз — загадчык Першай Мiнскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы. 652 дэпутаты аддалi свае галасы за Людмiлу Сакалоўскую, якую мы згадвалi раней. Апроч памянёных у гэтым матэрыяле выбранцаў ад Мiнскай вобласцi, падтрымку дэпутатаў атрымалi таксама дырэктар Гарадзейскага цукровага камбiната Мiхаiл Крыштаповiч i выкладчык Мiнскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевiч (яна, дарэчы, напiсала музыку для гiмна Мiншчыны).

Самым аўтарытэтным сенатарам ад Мiншчыны, калi меркаваць па колькасцi аддадзеных галасоў, з’яўляецца Леанiд Крупец — яму слова:

— Я хачу падзякаваць дэпутатам за такi актыўны ўдзел, i тым хто супраць прагаласаваў (шасцёра дэпутатаў прагаласавалi супраць усiх кандыдатаў у сенатары — Аўт.), таму што калi б ўсё было добра, гэта таксама нядобра. I тых, якiя сёння няправiльна запоўнiлi бюлетэнi (пяць бюлетэняў былi прызнаныя несапраўднымi — Аўт.) — ёсць каму вучыцца яшчэ, — жартуе старшыня аблвыканкама i тут жа пераходзiць на сур’ёзны лад. — Толькi разам, толькi ў адным звяне мы можам сёння да лепшага змянiць наша жыццё. Я заклiкаю ўсiх працаваць добрасумленна. За работу!

Нагадаем, што абраныя кандыдаты павiнны быць афiцыйна зарэгiстраванымi Цэнтрвыбаркамам. Гэта стане магчымым 14 кастрычнiка, калi Цэнтральная камiсiя падвядзе вынiкi выбараў у Савет Рэспублiкi на чарговым пасяджэннi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне ўчора прайшлi выбары членаў Савета Рэспублiкi ад Мiнскай вобласцi. 667 дэпутатаў раённых i Жодзiнскага гарадскога савета дэпутатаў абралi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика