Шчодры Лiпень
Шчодры Лiпень
У Беларусi самым багатым на нованароджаных месяцам 2008 года стаў лiпень. Як паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец, у гэтым месяцы з’явiлiся на свет 10 тыс. 539 малых. На другiм месцы ў своеасаблiвым рэйтынгу дэмаграфiчнай урадлiвасцi аказаўся жнiвень (9 тыс. 591 дзiця), на трэцiм — студзень (беларускiя сем’i папоўнiлiся 9 тыс. 159 хлопчыкамi i дзяўчаткамi). А самы нiжнi радок займае люты (8 тыс. 368 дзяцей). У цэлым за студзень — жнiвень сёлета ў Беларусi нарадзiлiся 71 тыс. 282 дзiцяцi — на 2,9 працэнта больш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Спецыялiст адзначыла, што тэмпы росту нараджальнасцi ў параўнан- нi з 2007 годам замаруджваюцца. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi па прыросце колькасцi нараджэнняў лiдзiруе Мiнск (6,4 працэнта), на другой пазiцыi — Гомельская вобласць (4,9 працэнта), на трэцяй — Гродзенская (3,4 працэнта). Найменшы прырост адзначаны ў Вiцебскай вобласцi (усяго толькi 0,1 працэнта). Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi самым багатым на нованароджаных месяцам 2008 года стаў лiпень. Як паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i
|
|