Нобелеўскі лаўрэат можа застацца без прэмii
Нобелеўскі лаўрэат можа застацца без прэмii
Лаўрэат Нобелеўскай прэмii па фiзiцы 2008 года Тасiхiдэ Маскава можа не патрапiць на афiцыйную цырымонiю ўручэння, паведамляе АFР. Цырымонiя павiнна адбыцца ў Стакгольме 10 снежня. У сябе на радзiме нобелеўскi лаўрэат вядомы тым, што не любiць падарожнiчаць. На канферэнцыi i ўручэнне розных узнагарод звычайна ездзiць яго сябар Макота Кабаяшы, якi сёлета i падзялiў з Маскавай палову Нобелеўскай прэмii. Акрамя гэтага, паводле слоў жонкi Маскавы, у яго нават няма пашпарта, неабходнага для паездак за межы Японii. Праспект iмя Пуцiна з’явiўся ў ГрознымПрэм’ер-мiнiстр РФ Уладзiмiр Пуцiн заявiў у iнтэрв’ю газеце "Маскоўскi Камсамолец", што яму "не вельмi падабаецца" перайменаванне праспекта Перамогi ў горадзе Грозным у праспект Пуцiна. Паводле слоў прэм’ера, ён "нават не адразу зразумеў, у чым справа". Прэзiдэнт Чачнi Рамзан Кадыраў паведамiў Пуцiну аб перайменаваннi праспекта ў тэлефоннай гутарцы, аднак размова праходзiла ў машыне ва ўмовах дрэннай чутнасцi. Як сказаў Пуцiн, ён "толькi сёння ранiцай адкрыў газету ў самалёце i ўсё зразумеў". Разгорнута каментаваць перайменаванне праспекта расiйскi прэм’ер адмовiўся. Указ, паводле якога ў Грозным з’явiўся праспект Пуцiна, быў падпiсаны Рамзанам Кадыравым 5 кастрычнiка. Мэр горада Муслiм Хучыеў растлумачыў, што такiм чынам чачэнскiя ўлады вырашылi адзначыць "заслугi Пуцiна ў справе барацьбы з тэрарызмам, узнаўленнi эканомiкi, сацыяльнай сферы Чачэнскай рэспублiкi". Расiйскi флот стварае базу ў СiрыiУ сувязi з пагрозамi Украiны пазбавiць Чарнаморскi флот РФ базы ў Севастопалi расiйскiя маракi асвойваюць новы стратэгiчны плацдарм у сiрыйскiм порце Тартус на Мiжземным моры. Мясцовую гавань чысцяць i мадэрнiзуюць, каб стварыць там пастаянную базу расiйскiх ВМС, расказвае брытанская газета Thе Guаrdiаn. Умацаванне расiйска-сiрыйскiх ваенных сувязяў асаблiва ўстрывожыла Ізраiль. Iзраiльскi прэм’ер Эхуд Ольмерт падчас вiзiту ў Маскву спрабаваў пераканаць расiйскага прэзiдэнта Дз. Мядзведзева спынiць продаж расiйскай зброi Сiрыi i Iрану. Яго запэўнiлi, што Крэмль не дапусцiць узнiкнення пагрозы бяспекi Iзраiля, аднак нiякiх пэўных абяцанняў адносна продажу расiйскай зброi Ольмерт, падобна, не дачакаўся. Ваеннае супрацоўнiцтва памiж Масквой i Дамаскам зноў актывiзавалася на фоне пагроз Украiны выгнаць расiйскi Чарнаморскi флот з базы ў Севастопалi, якая дае расiйскiм ВМС адзiны выхад у Мiжземнае мора, адзначае брытанская газета. Завяршылiся другiя тэледэбаты кандыдатаў у прэзiдэнты ЗШАУ Нэшвiле, штат Тэнэсi, завяршылiся другiя тэледэбаты кандыдатаў у прэзiдэнты ЗША Барака Абамы i Джона Макейна. Дэбаты праходзiлi ў форме адказу на пытаннi выбаршчыкаў, дасланыя праз iнтэрнэт i зададзеныя прысутнымi ў зале. Галоўным пытаннем, якое абмяркоўвалася падчас сустрэчы кандыдатаў, чакана быў фiнансавы крызiс, яго прычыны i шляхi пераадолення. Абама i Макейн таксама паспрабавалi сфармуляваць асноўныя пункты сваiх эканамiчных праграм. Сярод знешнепалiтычных тэмаў, якiя закранулi кандыдаты, iзноў аказалiся ваенныя кампанii ЗША ў Iраку i Афганiстане i прыярытэты ў барацьбе з тэрарызмам. Макейн i Абама таксама абмянялiся меркаваннямi на тэму канфлiкту на Каўказе, а таксама адносiнаў Расii з былымi краiнамi СССР. Глабальнае пацяпленне спрыяе распаўсюджванню "тузiна смертаносных хваробаў"12 захворванняў, смяротна небяспечных для чалавека i дзiкай прыроды, пашыраюць геаграфiю свайго распаўсюджвання. Лiхаманка Эбала, халера, чума i сонная хвароба — гэтыя i iншыя захворваннi, названыя "смяротным тузiнам", паводле слоў вучоных-ветэрынараў з Таварыства аховы дзiкай прыроды (WСS), распаўзаюцца па планеце дзякуючы клiматычным змяненням. Навукоўцы сцвярджаюць, што па стане здароўя дзiкiх жывёл можна выявiць раннiя прыкметы наблiжэння эпiдэмiй i выратаваць мiльёны людзей, пiша газета Thе Timеs. Даследчыкi заклiкаюць стварыць па ўсiм свеце органы назiрання за дзiкай прыродай, якiя адсочвалi б сiмптомы захворванняў у жывёл, перш чым хвароба перакiнецца на людзей. У некаторых рэгiёнах свету назiральныя сеткi ўжо створаны i паспяхова ратуюць чалавечыя жыццi. Кандыдат у прэзiдэнты ЗША выйшаў у фiнал конкурсу вусачоўКандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Лiбертарыянскай партыi Боб Бар увайшоў у лiк шаснаццацi фiналiстаў конкурсу iмя канадскага шоумена Роберта Гуле на званне самога паспяховага вусатага амерыканца. Сярод сапернiкаў Бара аказаўся, у прыватнасцi, сяржант армii ЗША Джон Альварэс, якi адпусцiў вусы, каб было прасцей мець стасункi з жыхарамi iракскiх вёсак (кожны дарослы iракскi мужчына абавязкова носiць вусы). Таксама сярод фiналiстаў — некалькi знакамiтых спартсменаў, у прыватнасцi, бейсбалiсты Джэйсан Джамбi i Гуз Госедж, персанаж мультсерыяла "Грыфiны" Клiўленд Браўн. Акрамя таго, у фiнал выйшла газета Thе Bоstоn Рhоеniх, якая, як адзначае Амерыканскi iнстытут вусоў, "актыўна падтрымлiвае рух вусатых амерыканцаў". Пераможца конкурсу будзе вызначаны анлайн-галасаваннем, якое завершыцца 17 кастрычнiка. Узнагароджанне пераможцы адбудзецца 25 кастрычнiка ў Сэнт-Луiсе на ўсеамерыканскiм злёце вусачоў. Гэта першы конкурс iмя Роберта Гуле — знакамiтага комiка, чые вусы лiчацца ўзорам элегантнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лаўрэат Нобелеўскай прэмii па фiзiцы 2008 года Тасiхiдэ Маскава можа не патрапiць на афiцыйную цырымонiю ўручэння, паведамляе АFР. Цырымонiя павiнна а
|
|