21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадпрымальнікi ў невялiкiх гарадах атрымаюць падатковыя льготы

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрымальнікi ў невялiкiх гарадах атрымаюць падатковыя льготы

У пералiк населеных пунктаў, на якiя не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляваннi вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг)", у адпаведнасцi з пастановай урада № 1451 увайшлi 22 гарады. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве эканомiкi Беларусi.

У прыватнасцi, дзеянне Дэкрэта № 1 не будзе распаўсюджвацца на Баранавiчы, Брэст, Пiнск (Брэсцкая вобл.), Вiцебск, Наваполацк, Оршу, Полацк (Вiцебская вобл.), Гомель, Жлобiн, Мазыр, Рэчыцу, Светлагорск (Гомельская вобл.), Гродна i Лiду (Гродзенская вобл.), Барысаў, Жодзiна, Маладзечна, Слуцк i Салiгорск (Мiнская вобл.), Бабруйск i Магiлёў (Магiлёўская вобл.), а таксама Мiнск. У гэтых гарадах колькасць насельнiцтва перасягае 50 тыс. чалавек. Ва ўсiх астатнiх населеных пунктах Беларусi прадпрымальнiкi змогуць выкарыстаць падатковыя прэферэнцыi, што дасць магчымасць актывiзаваць дзелавую актыўнасць, падкрэслiлi ў Мiн-эканомiкi.

Спецыялiсты таксама адзначылi, што ў пералiк не ўключаны горад Кобрын, нягледзячы на колькасць насельнiцтва 50,5 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2008 года), таму што ўзровень беспрацоўя тут амаль у 2 разы перасягае сярэднi па Брэсцкай вобласцi (адпаведна 2,1 працэнта i 1,2 працэнта). Прымяненне нормаў Дэкрэта № 1 павысiць iнвестыцыйную прывабнасць дзейнасцi камерцыйных арганiзацый у гэтым горадзе, што дасць магчымасць стварыць дадатковыя рабочыя месцы.

Таксама не ўвайшоў у пералiк Слонiм, дзе па стану на 1 студзеня 2008 года налiчвалася 50,9 тыс. чалавек. Зробленае выключэнне абумоўлена тым, што горад уключаны як праблемны ў пералiк малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў у адпаведнасцi з указам № 265 ад 7 чэрвеня 2007 года "Аб Дзяржаўнай комплекснай праграме развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў на 2007—2010 гады".

БЕЛТА.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пералiк населеных пунктаў, на якiя не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляваннi вытворчасцi i рэалiзац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика