21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывы дотык

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жывы дотык

10 кастрычнiка ў Палацы Рэспублiкi адбудзецца дабрачынны канцэрт-марафон "Дотык да жыцця". Удзел у iм возьме гурт "Беларускiя песняры", якi прадставiць сваю сольную праграму, а таксама многiя папулярныя беларускiя артысты — Іна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Настасся Цiхановiч, Галiна Шышкова, Вольга Вронская, Iрына Iгнацюк, Венера, Вiкторыя Алешка i iншыя. Сродкi, выручаныя ад продажу бiлетаў (а iх кошт складае ад 20 да 95 тысяч беларускiх рублёў), будуць накiраваныя на аказанне адраснай дапамогi дзецям, хворым на анкалогiю i гематалогiю.

Гэта — першы вялiкi праект дабрачыннага дзiцячага фонду "Дотык да жыцця", у арганiзацыi якога садзейнiчаюць Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi, а таксама падтрымку аказвае Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.

Як расказала кiраўнiк фонду, дырэктар аднаго са сталiчных салонаў прыгажосцi Ларыса Iвашкевiч, афiцыйна зарэгiстравана дабрачынная арганiзацыя адносна нядаўна — сёлета ў лiпенi, але фактычна сацыяльную, псiхалагiчную, матэрыяльную падтрымку хворым дзецям некалькi энтузiястаў аказвалi ўжо даволi працяглы час. Толькi ў апошнi час у шэрагу гэтых энтузiястаў — валанцёраў, мецэнатаў, проста нераўнадушных да чужой бяды — з’яўляецца ўсё больш людзей паспяховых, якiя рэалiзавалiся ў бiзнэсе, i цяпер могуць дазволiць сабе не проста суперажыванне праблемам iншых людзей, а суперажыванне плюс актыўнае дзеянне — уласна кажучы, якраз дабрачыннасць. "Калi ў нас з’яўляюцца падобныя фонды, гэта сведчыць аб пэўнай стабiльнасцi — аб тым, што павялiчваецца колькасць людзей, гатовых дапамагчы iншым i матэрыяльна, i душэўнай цеплынёй, — лiчыць спявак Аляксей Хлястоў, якi таксама выступiць у канцэрце-марафоне. — Асабiста я заўжды буду браць удзел у праграмах фонду i дапамагаць усiм, што ў маiх сiлах".

У планах фонду, якiя былi агучаны, — абсталяванне бытавой тэхнiкай i мэбляй кухнi ў аддзяленнi дзённага стацыянару Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра дзiцячай анкалогii i гематалогii ў Бараўлянах, абсталяванне гульнявых пакояў i пакою псiхалагiчнай разгрузкi, набыццё цацак для дзяцей, якiя праходзяць курс лячэння i рэабiлiтацыi, набыццё тэле- i вiдэатэхнiкi, штатываў для кропельнiц на колах ва ўсе аддзяленнi цэнтра... Агульны спiс вялiкi. I кiраўнiцтва фонду пагаджаецца — толькi сродкаў ад рэалiзацыi бiлетаў на дабрачынны канцэрт на ўсе гэтыя патрэбы не хопiць. Таму дадаткова будуць адкрыты спецыяльныя дабрачынныя рахункi для збору ахвяраванняў. Увогуле, канцэрт — гэта толькi старт вялiкага марафону. Зiмой плануецца рэалiзаваць наступны праект — фонд "Дотык да жыцця" i рэспублiканскае грамадскае аб’яднанне "Дзецi ў бядзе" сумесна будуць ладзiць у Рэспублiканскiм анкацэнтры акцыю "Усмешка". На гэтай сустрэчы збяруцца разам сотнi хворых на анкалогiю дзяцей i iх бацькоў. Для дзяцей актывiсты дабрачынных фондаў рыхтуюць падарункi. Але найвялiкшы з iх, паводле словаў псiхолага Рэспублiканскага дзiцячага анкагематалагiчнага цэнтра ў Бараўлянах Алены Шпакоўскай, — сама магчымасць такой сустрэчы: "Для тых, хто толькi-толькi сутыкнуўся з гэтай бядой i пачынае цяжкi шлях лячэння, падобныя святы, калi прысутнiчаюць людзi з нагляднымi прыкладамi рэмiсii, даюць веру ў выздараўленне".

Сапраўды, справа ж не толькi ў грошах — хоць i гэту дапамогу нельга скiдваць з рахункаў. Скажам, цягам апошнiх трох гадоў ГА "Дзецi ў бядзе" дапамагае набываць рэспублiканскаму анкацэнтру за мяжой рэдкiя, але вельмi патрэбныя медыкаменты — штогод на 800 тысяч еўра. Але куды больш важна, што дзякуючы дабрачынным фондам у дзяцей ёсць надзея на лепшае. Прыклад таму — гiсторыя 7-гадовай Анi Быкавай. Дзяўчынка год таму, фактычна застаўшыся сiратой, трапiла ў клiнiку ў найцяжэйшым стане, вельмi доўга знаходзiлася ў рэанiмацыi, моцна страцiла вагу, i шанцы не тое што на выздараўленне — на выжыванне ўрачы ацэньвалi як мiнiмальныя. Муж i жонка, супрацоўнiкi дабрачыннага фонду, сталi для Анi хроснымi бацькамi, апякалi дзiця i дапамагалi, чым толькi маглi. Адбыўся лiтаральна цуд — чалавечая любоў перамагла ракавую пухлiну. А колькi такiх гiсторый ведае цэнтр дзiцячай анкалогii i гематалогii, усе 130, а пры вострай неабходнасцi да 190 ложка-месцаў запоўненыя маленькiмi пацыентамi не толькi з Беларусi, але i з Расii, Украiны, Малдовы, Казахстана, Азербайджана, Арменii, Таджыкiстана?

Дарэчы, некалькi дзясяткаў гэтых дзяцей будуць прысутнiчаць 10 кастрычнiка на вялiкiм, трохгадзiнным канцэрце ў Палацы Рэспублiкi. Гэтаксама як яшчэ больш за 2,5 тысячы гасцей — мецэнатаў, журналiстаў, прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў, дыпламатычных мiсiй у Беларусi, Праваслаўнай царквы, i ўвогуле ўсiх, хто набыў бiлеты. Арганiзатары ўпэўненыя, што душэўнай цеплынi, веры i любовi ў зале хопiць на ўсiх. I што гэта — толькi першы крок дабрачыннага марафону. У якiм кожны можа не прайсцi мiма, але зрабiць свой унёсак.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 кастрычнiка ў Палацы Рэспублiкi адбудзецца дабрачынны канцэрт-марафон "Дотык да жыцця". Удзел у iм возьме гурт "Беларускiя песняры&q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика