21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ірына Ляпарская: "Я апладзірую суддзям"

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына Ляпарская: "Я апладзірую суддзям"

Пасля паспяховага выступлення на Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне ў Мiнiстэрстве спорту i турызму адбылося ўшанаванне зборнай Беларусi па мастацкай гiмнастыцы. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Iрына Ляпарская падвяла вынiк выступлення сваiх падапечных. Яна нагадала, што нi з адных спаборнiцтваў у перадалiмпiйскiм цыкле нашы гiмнасткi не вярталiся без узнагарод, аднак спрагназаваць ўзнагароды алiмпiйскiя немагчыма. "Мы жылi ў чаканнi цудаў, бо яны часта здараюцца на галоўных стартах чатырохгоддзя. На Алiмпiядзе ў Сiднеi такiм цудам стала адсутнасць "золата" ў Алiны Кабаевай, у Афiнах — вяртанне ў спорт Алiны i яе "золата", у Пекiне — "серабро" Iны Жукавай", — заявiла Iрына Ляпарская. "Мы маглi разлiчваць хiба што на "бронзу" ў асабiстых практыкаваннях, ведаючы моц сапернiц. Аднак менавiта гэтыя Алiмпiйскiя гульнi паказалi, што мастацкая гiмнастыка — сапраўдны вiд спорту, i суддзi на гэты раз былi незалежныя ў сваiх адзнаках. Я апладзiрую суддзям, якiя дапамаглi знiшчыць перадузятасць на Алiмпiядзе."

Хоць не абышлося без завышэння адзнак на карысць спартсменаў краiны-гаспадынi, але паводле слоў галоўнага трэнера, Кiтай, якi на недасягальным узроўнi арганiзаваў i правёў Гульнi-2008, гэтага заслугоўвае. Таццяна Ненашава, старшы трэнер нацыянальнай зборнай, заўважыла, што гэта чацвёртая Алiмпiяда ў суверэннай гiсторыi айчыннай мастацкай гiмнастыкi, i яна стала самай яркай — i па ўражаннях, i па выступленнi. "Групавое практыкаванне развiваецца ў многiх краiнах надзвычай iмклiва, i перад Лонданам беларускаму трэнерскаму штабу i спартсменкам давядзецца папрацаваць нашмат больш, каб дасягнуць станоўчага вынiку", — зазначыла Таццяна Нянашава. Сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне Iна Жукава расказала, што толькi днямi перагледзела алiмпiйскiя спаборнiцтвы па мастацкай гiмнастыцы. "Калi выступаеш сам, няма магчымасцi сачыць, як выступаюць сапернiцы. Цяпер я яшчэ раз упэўнiлася, якiя пачуццi кiпелi на алiмпiйскiм дыване — з падачай пратэстаў, заменай адзнак. I я вельмi рада, што мне ўдалося заваяваць сярэбраны медаль, да якога я надзвычай доўга iшла".

Напрыканцы словамi падзякi абмянялiся галоўны трэнер нацыянальнай зборнай i прадстаўнiкi яе спонсараў — пiтной вады "Банаква" (генеральны дырэктар ЗП "Кока-Кола Бэврыджыз Беларусiя" Аляксандр Дзянiсаў) i "БелСвiсБанк" (старшыня праўлення Вiталь Казбанаў). Ад "БелСвiсБанка" нацыянальная каманда атрымала ў падарунак гукавую апаратуру для спартыўнай залы, якая дазволiць праводзiць спаборнiцтвы на больш высокiм узроўнi. Акрамя таго, словы падзякi ад Iрыны Ляпарскай прагучалi i ў адрас Мiнiстэрства спорту i турызму, якое выканала ўсе перадалiмпiйскiя пажаданнi каманды. Паколькi з Пекiна нацыянальная зборная па гiмнастыцы вярнулася ў выдатным настроi, Iрына Ляпарская паабяцала, што перад Новым годам, у канцы студзеня, у Мiнску будуць арганiзаваныя традыцыйныя спаборнiцтвы па мастацкай гiмнастыцы сярод дзяцей "Baby Cup".

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля паспяховага выступлення на Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне ў Мiнiстэрстве спорту i турызму адбылося ўшанаванне зборнай Беларусi па мастацкай гiмнас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика