Парок сэрца — не парок для жыцця
Парок сэрца — не парок для жыцця
Беларускiя кардыяхiрургi могуць выконваць любыя аперацыi на сэрцы для дзяцей на ўзроўнi вядучых клiнiк свету. Першую аперацыю на сэрцы 18-гадовая Аляксандра з Дзяржынска перанесла ў 13 гадоў, у 14 — другую, заключную. — Пасля першай аперацыi мяне досыць хутка выпiсалi, — кажа Аляксандра. — Пасля другой я 11 сутак прабыла ў рэанiмацыi, яшчэ месяц — у клiнiцы, пад наглядам урачоў, i тры тыднi — на рэабiлiтацыi, у Аксакаўшчыне... У мяне не варушылiся нi рукi, нi ногi... Я магла толькi ляжаць... Усяму давялося вучыцца наноў. Штодня, кожную ранiцу, да мяне прыязджала мама i сядзела са мной цэлы дзень... Цяпер я вучуся ў Мiнску, у Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм каледжы, па спецыяльнасцi "сястрынская справа". Думаю, буду паступаць у дзяржаўны медунiверсiтэт... Цяпер у мяне стабiльны стан здароўя, хоць фiзкультуру я па-ранейшаму не наведваю, але ў цэлым маё жыццё нельга назваць неактыўным... У Аляксандры была прыроджаная анамалiя Эбштэйна — збой рытму, паталогiя, пры якой процiпаказаны любыя псiхiчныя i фiзiчныя нагрузкi, i якая ў рэшце рэшт прыводзiць да заўчаснай гiбелi. Аляксандра перажыла другое нараджэнне дзякуючы намаганням беларускiх кардыяхiрургаў, якiя прааперыравалi дзяўчынку падчас аднаго з вiзiтаў у нашу краiну кiраўнiка Мiжнароднага фонду "Дзiцячае сэрца" (Мемфiс, ЗША), доктара Вiльяма Новiка. Упершыню ён наведаў Беларусь па запрашэннi Беларускага дзiцячага фонду i Мiнiстэрства аховы здароўя ў 1996 годзе. Са сваiмi калегамi з розных краiн ён абследаваў i прааперыраваў беларускiх дзяцей з найцяжэйшымi парокамi сэрца i сасудаў. Многiя аперацыi пачалi рабiцца тады ў рэспублiцы ўпершыню. На сёння ў межах праграмы "Дзiцячае сэрца" адбылося 18 вiзiтаў замежных спецыялiстаў, якiя прааперыравалi звыш 400 дзяцей, а каля 1500 атрымалi квалiфiкаваныя кансультацыi. Гэтымi днямi мiжнародная брыгада 12 хiрургаў, анастэзiёлагаў, кардыёлагаў, медсёстраў са ЗША, Вялiкабрытанii, Канады, Аўстрыi i Харватыi на чале з доктарам Новiкам i разам з беларускiмi калегамi праводзяць аперацыi i абследаванне хворых дзяцей з прыроджанымi парокамi сэрца на базе Дзiцячага кардыяхiрургiчнага цэнтра РНПЦ "Кардыялогiя". Паводле слоў намеснiка дырэктара па дзiцячай кардыялогii РНПЦ "Кардыялогiя" Юрыя ЧАСНОВА, сёлета гэта ўжо трэцi вiзiт замежных спецыялiстаў. Цяпер гэтыя вiзiты — раўназначны абмен вопытам, паколькi падчас сумеснай работы беларускiх i замежных кардыяхiрургаў удасканальваецца кардыяхiрургiчная дапамога, вядзецца пошук новых методык i тэхналогiй аперацый. — Працаваць у iзаляцыi немагчыма, — тлумачыць Юрый Часноў. — Сумесна прасцей абмяркоўваць адзiнкавыя выпадкi парокаў. Наогул жорсткiх алгарытмаў вядзення аперацыi на сэрцы па прычыне пароку быць не можа — толькi iндывiдуальны падыход... Скажам, сёння мы аперыравалi 3-гадовага хлопчыка з паталогiяй мiтральнага клапана. Калi б мы паставiлi штучны клапан, то праз нейкi час хлопчык у прамым сэнсе вырас бы з яго i давялося б рабiць яшчэ адну аперацыю. Мы ж выдалiлi недастатковасць клапана i захавалi яго. Адначасова ў аперацыi ўзялi ўдзел артапеды, паколькi ў дзiцяцi была яшчэ i анамалiя будавання грудной клеткi. Па вялiкiм рахунку, аперацыю можна назваць унiкальнай... Штогод у нашай краiне нараджаецца каля 800 дзяцей з парокамi сэрца рознай цяжкасцi. Частка з iх мае патрэбу ў аператыўным умяшаннi да 1-месячнага ўзросту, яшчэ частка — да гадавалага, астатнiя могуць быць прааперыраваны ў iншы час. Як кажуць спецыялiсты, для кожнага такога пацыента — свой тэрмiн аперацыi. Зараз у Дзiцячым кардыяхiрургiчным цэнтры, адкрытым яшчэ ў 1995-м, выконваецца каля тысячы аперацый у год. "Наша задача — рабiць гэту колькасць аперацый з найлепшай якасцю, — кажа Часноў. — І мы здольныя на гэта, паколькi цэнтр аснашчаны самай сучаснай апаратурай i адпавядае самым высокiм стандартам". Усе аперацыi для дзяцей з парокамi сэрца па-ранейшаму выконваюцца бясплатна для пацыентаў, хоць iх кошт у замежных клiнiках вагаецца ад 20 да 100 тысяч долараў. Дарэчы, сёлета беларускiя спецыялiсты ўпершыню працавалi ў складзе мiжнароднай кардыябрыгады пад кiраўнiцтвам Вiльяма Новiка ва Украiне. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя кардыяхiрургi могуць выконваць любыя аперацыi на сэрцы для дзяцей на ўзроўнi вядучых клiнiк свету. Першую аперацыю на сэрцы 18-гадовая Аля |
|