21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Саладуха набыў у Ханка песню “Здравствуй, чужая милая” за 3.000 долараў

26.08.2009 12:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 октября 2008 Калейдоскоп
Алег Дзвінскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Хто менавіта - самыя багатыя людзі Беларусі: бізнэсоўцы, палітыкі, спартоўцы? Але дакладна гэта не артысты і кампазітары, большасці з якіх даводзіцца падпрацоўваць па-за шоў-бізам і лічыць кожны рубель. І складана нават уявіць, што 30 гадоў таму самым багатым чалавекам нашай краіны быў кампазітар-песеннік.
Эдуард Ханок зараз сышоў з прафесіі. Аўтар “Малінаўкі” ды “Завірухі”, “То ли ещё будет” ды “Лягу-прылягу” жыве ў Маскве, і жыве не на аўтарскія адлічэнні. Але пра савецкія часы прыгадвае з задавальненнем.

Эдуард Ханок: “У той час гэта была адна з самых высокааплочваемых прафесій у краіне - кампазітар-песеннік. Яна нават выклікала непрыязнасць чальцоў Саюза кампазітараў і г.д.

Зараз гэтая прафесія - нулёвая. Зараз трэба быць яшчэ прадзюсарам, мець гурты побач… І я шчаслівы, што даўно гэтым не займаюся”.

За саветамі тэлебачанне і радыё - асноўныя сучасныя крыніцы аўтарскіх адлічэнняў - калі і бралі чые-небудзь песні, амаль не плацілі ні паэтам, ні кампазітарам, ні выканаўцам. Напрыклад, Генадзь Бураўкін, аўтар тэксту беларускай “Калыханкі”, пад якую штовечар засыналі савецкія беларускія дзеткі, за сваю працу атрымаў…

Генадзь Бураўкін: “…нейкіх там 100 рублёў. Напачатку, калі мы з Раінчыкам напісалі гэтую “Калыханку”, і ў нас прынялі яе - нам заплацілі грошы, а за выкананне нам нічога не перападала. А апошнім часам раптам сталі нейкія капейкі плаціць”.

Паводле Эдуарда Ханка, каб зарабляць шмат, трэба было напісаць шлягер, які б па ўсёй краіне замаўлялі ў рэстаранах ды кавярнях. Як, напрыклад песняроўская, “Вологда”. У такім выпадку “хітмэйкер” мог разлічваць на штомесячны заробак у 50 разоў большы, чым сціплы ганарар Генадзя Бураўкіна!

Эдуард Ханок: “Я атрымліваў у той час недзе ад 2 да 5 тысяч за месяц. Шалёныя грошы! А такія, як Антонаў, Дабрынін, атрымлівалі ад 10 да 30 тысяч! Магу смела сказаць, што я афіцыйна быў самы багаты чалавек у Беларусі!

А зараз на аўтарскіх адлічэннях не заробіш, яны вельмі маленькія”.

Між іншага, Эдуард Ханок напісаў песню “Здравствуй, чужая мілая”, якая стала першым народным хітом Аляксандра Саладухі. Але гэта было ўжо ў неспакойныя 1990-я… Распавядае Аляксандр Саладуха:“Я проста ведаю, што песня была адразу выкупленая за той кошт, які назваў Ханок 16 гадоў таму. Выкупіў мой сябар, бізнэсовец. Тры тысячы долаў… Так, гэта быў недзе 1992 - 1993 год”.

Здаралася, стваралі народныя хіты і рок-музыкі. Яскравы прыклад - здзеклівая “Ау” гурта “Ляпис Трубецкой”. Але ці набыла шалёная папулярнасць, якую атрымалі музыкі, які-небудзь іншы - напрыклад, фінансавы эквівалент? Распавядае прадзюсар гурта “Ляпис Трубецкой” Яўген Калмыкоў:“Магу сказаць дакладна: ніякіх шалёных аўтарскіх грошай Міхалок не бачыў увогуле, не тое, што па гэтай песне. Але яна нам вельмі дапамагала, калі мы ездзілі на постсавецкай прасторы і выступалі за 100 долараў - гэта дзякуючы гэтай песне. Першыя “заказнякі”, якія былі ў “ляпісаў”, адбыліся менавіта дзякуючы ёй”.

Ёсць у кампазітараў яшчэ адзін шлях: ствараць музыку да кінастужак. Той жа Яўген Калмыкоў у свой час склаў пратэкцыю Віталіку “Артысту” з “beZ bileta”, і вось - музыка напісаў ужо некалькі саундтрэкаў да расійскіх фільмаў і серыялаў.
Яўген Калмыкоў: “Кампазітар, які піша музыку да фільма, атрымлівае два “траншы”. Першы - гэта калі музыка атрымлівае грошы за працу - столькі, на колькі ён дамовіўся. І другі - калі фільм выходзіць у пракат, і ён чакае сваёй касы, сваіх дывідэндаў.

Скажу шчыра - гэта ўсё лухта, з гэтага багатым не будзеш. Бо што такое праца над фільмам? Гэта паўгода жыцця. А грошы? Гэта могуць быць 5 тысяч долараў, а могуць быць 50 тысяч. Як тут можна разважаць пра нейкае багацце?”

Наўрад ці сёння, калі эстрада стала прахадным калідорам, прафесія кампазітара верне сабе былую павагу.

На фота: кампазітар Эдуард Ханок (злева) грае на акардэоне. Іосіф Кабзон падпявае, Уладзімір Мулявін і Ігар Лучанок слухаюць камсамольскія песні 1970-х падчас сустрэчы ў Дзяржкамітжце па справах моладзі. 13 лютага 1998 г.

Фота: ByMedia.Net.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 октября 2008 Калейдоскоп Алег Дзвінскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Хто менавіта - самыя багатыя людзі Беларусі: бізнэсоўцы, палітыкі, спартоўцы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика