Купі сваё — жывi лепш!
Купі сваё — жывi лепш!
"Па суадносiнах цана — якасць некаторыя нашы тавары пераўзыходзяць iмпартныя" Думаецца, нiкому не трэба тлумачыць сэнс вядомага ўсiм слогана "Купляй беларускае". Набываючы айчынныя тавары, мы падтрымлiваем не толькi беларускiх вытворцаў, як кажуць, напрамую — рублём: прадпрыемствы плацяць у бюджэт падаткi, а з iх ужо фiнансуюцца шматлiкiя сферы нашага жыцця. Сродкi iдуць на выплату заробкаў бюджэтнiкам, пенсii, добраўпарадкаванне i г.д. Атрымлiваецца, што чым больш мы набываем айчынных тавараў, спажываем паслуг, тым больш адначасова паляпшаем i агульны, i ўласны дабрабыт. Вось гэтаму i будзе прысвечана наша новая рубрыка "Купi сваё — жывi лепш!" Якiм айчынным таварам, паслугам вы аддаяце перавагу? — Як я ўжо выказваўся на старонках "Звязды" — беларускаму мастацтву: нашы артысты нiчым не горшыя, а часта нават лепшыя за "гастралёраў", — упэўнены пенсiянер з вёскi Раванiчы Чэрвеньскага раёна Іван Паўлавiч Уласавец. — Асабiста я люблю балет, у прыватнасцi, "Лебядзiнае возера", "Шчаўкунчык". Люблю тэатр iмя Янкi Купалы, яго пастаноўкi "Паўлiнка", "Афрыка". Падабаецца мне i наш цырк, заўсёды з задавальненнем наведваю яго. Сакратар Уселюбскага сельскага Савета Навагрудскага раёна Жанна Аляксандраўна Вежаль для ўсiх членаў сям’i набывае абутак ад айчынных вытворцаў "Оцiка" i "Марко". для ўсiх членаў сям’i набывае абутак ад айчынных вытворцаў "Оцiка" i "Марко".— I вельмi iм задаволена. Як i айчыннай мэбляй. Вось нядаўна якраз звяртала ўвагу ў магазiне на мяккiя куткi, прыхожыя, шафы — вельмi нядрэнна, многае спадабалася. Нам, дарэчы, да канца года трэба набыць мэблю i для сельскага Савета. Зразумела, будзем выбiраць айчыннае, — гаворыць суразмоўца. — Я вельмi задаволены крэмам для галення з серыi "Фармэн" ад "Белiты", — падзялiўся з намi начальнiк аддзела па продажы завода "Крышталь" Аляксандр Мiхайлавiч Бутрым. — А гель-душ падыходзiць i для мужчын, i для жанчын. Дарэчы, часам чую, як жонка абмяркоўвае з сяброўкамi айчынную касметыку, маўляў, крыху дарагавата, затое якасць якая... Сям’i суразмоўцы падабаецца ўвесь спектр малочнай прадукцыi ад "Савушкiна прадукта", цукеркi — ад "Камунаркi", кандытарскiя вырабы — ад "Чырвонага харчавiка", хлебабулачныя вырабы — ад прадпрыемстваў "Мiнскхлебапрама". Пра алкаголь i гаварыць не варта, вядома, любiмы брэнд — "Крышталь". — Калi набываем абутак дачцэ, звяртаем увагу на "Марко", яшчэ для дзяцей якасныя рэчы прапануе "Маруся", — гаворыць Аляксандр Мiхайлавiч. — Калi выбiраць швейныя вырабы, дык адназначна ад "Элiз" Дзяржынскай фабрыкi, бялiзну — ад фiрмы "Серж". Добры посуд i прадметы для iнтэр’еру вырабляе шклозавод "Нёман", неблагую мэблю, асаблiва з натуральнай скуры — "Пiнскдрэў". Гэта не толькi маё асабiстае меркаванне, але i думкi маiх знаёмых, сяброў. Ведаеце, па шматлiкiх групах тавараў — па суадносiнах цана — якасць нашы вытворцы, упэўнены, ужо даўно перасягаюць iмпартныя рэчы. А намеснiк старшынi Ельскага райвыканкама Iван Васiльевiч Казак мала таго, што адназначна падтрымлiвае айчыннага вытворцу, дык яшчэ аказаўся i адданым прыхiльнiкам прадукцыi найперш мясцовых прадпрыемстваў. — Хлеб наш ельскi, з кiслiнкай, вельмi смачны, асаблiва з баршчом! Малочная прадукцыя ад Мазырскага завода, тая ж смятана, лепшая за "Савушкiн прадукт"! Садавiну-агароднiну набываю толькi ад мясцовых гаспадарак. Хiба толькi акрамя цытрусавых, бо не растуць пакуль у нас яны (смяецца). Бо дакладна ведаю, як тая морква, буракi, капуста вырашчана — дзе, з якiмi ўгнаеннямi. I кантралюючым органам нашым цалкам давяраю, таму не баюся спажываць гэтую прадукцыю. А ў цэлым я вам скажу так: за апошнiя пяць гадоў з пункту гледжання на якасць нашы айчынныя тавары палепшылiся на парадак. Зараз Iван Васiльевiч займаецца рамонтам, таму з веданнем справы даў ацэнку рынку будаўнiчых матэрыялаў. — Няма лепшага цвiка, чым ад Рэчыцкага метызнага завода. Вось шкло набываў ад Гомельскага шклозавода — нядрэнная якасць. Мяккую дахоўку браў ад Асiповiцкага завода дахавых матэрыялаў. Высокая якасць! Аналагiчная прадукцыя з Расii i Кiтая, магчыма, некалькi менш каштуе, але я ўпэўнены ў сваёй. Дарэчы, датычыцца ўсяго беларускага — тут табе i гарантыя, i калi што — абмяняць можна. У Кiтай жа прэтэнзiю не адправiш, праўда? — паразважаў Iван Васiльевiч. А напрыканцы дадаў, што касцюмы носiць ад гомельскага "Камiнтэрна". I калi бывае ў гэтым горадзе ў камандзiроўцы, абавязкова наведвае фiрменны магазiн прадпрыемства. Падабаюцца яму i фасон, i крой гэтай прадукцыi. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Па суадносiнах цана — якасць некаторыя нашы тавары пераўзыходзяць iмпартныя" Думаецца, нiкому не трэба тлумачыць сэнс вядомага ўсiм слоган
|
|