Саўмін Беларусi вызначыў кола работнiкаў, якiя падлягаюць абавязковаму прафесiйнаму пенсiйнаму страх
Саўмін Беларусi вызначыў кола работнiкаў, якiя падлягаюць абавязковаму прафесiйнаму пенсiйнаму страхаванню
Урад Беларусi вызначыў кола работнiкаў, якiя падлягаюць з 1 студзеня 2009 года абавязковаму прафесiйнаму пенсiйнаму страхаванню. За аснову тут былi ўзяты катэгорыi работнiкаў, якiя карыстаюцца правам на датэрмiновыя пенсii сёння. Спiсы № 1 i № 2 будуць прымяняцца ў дзеючай рэдакцыi, без кардынальнага перагляду. Для мэтаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання ў абавязковым парадку будзе ацэнены стан умоў працы на кожным рабочым месцы. Для гэтага прымяняюцца вынiкi атэстацыi. Адначасова Урад зацвердзiў Палажэнне аб парадку вылiчэння спецыяльнага стажу для вызначэння права на датэрмiновую прафесiйную пенсiю. У сiстэме прафесiйных пенсiй фармiраванне (накапленне) пенсiй-ных правоў будзе ажыццяўляцца ў перыяд "шкоднай" работы адначасова з улiкам узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саўмін Беларусi вызначыў кола работнiкаў, якiя падлягаюць абавязковаму прафесiйнаму пенсiйнаму страх Урад Беларусi вызначыў кола работнiкаў, якiя падлягаюць з 1 студзеня 2009 года абавязковаму прафесiйнаму пенсiйнаму страхаванню. За аснову тут былi ў
|
|