За плённую працу
За плённую працу
За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, прафесiйнае майстэрства, значны ўклад у развiццё сучасных iнфармацыйных тэхналогiй, заслугi ў развiццi адукацыi, аховы здароўя, культуры, мастацтва, узорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 53 чалавекi. Указ аб гэтым кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 14 кастрычнiка. Ордэна "За службу Радзiме" ІII ступенi ўдастоены намеснiк старшынi Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта — начальнiк галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Анатоль Лапо, ордэна Пашаны — начальнiк зборачнага цэха № 6 Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання Леанiд Iваненка i рэктар Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання Вячаслаў Шаршуноў. Дырэктар — мастацкi кiраўнiк заслужанага калектыву Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусi Валянцiн Дудкевiч i прафесар кафедры аркестравага дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Барыс Пянчук адзначаны ордэнам Францыска Скарыны. Медалём "За адвагу" ўзнагароджаны дырэктар Чашнiцкай раённай дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Бурэц i старшы лейтэнант мiлiцыi Аляксандр Макарук, медалём "За адзнаку ў воiнскай службе" — палкоўнiкi Сяргей Бокаў, Васiль Зорын, Анатоль Крэмень i Барыс Таненя, а таксама старшы прапаршчык Дзмiтрый Iваноў. Кiраўнiк дзяржавы ўзнагародзiў медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" сяржанта мiлiцыi Андрэя Булыню i старшыну мiлiцыi Канстанцiна Губарэвiча, медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы" — палкоўнiкаў Рамана Баўфалiка, Сяргея Брытава, Васiля Гедзько, Юрыя Ярашэвiча, маёраў Аляксея Калатушу i Валерыя Майсеева, старшага лейтэнанта Сяргея Булаха. Медаля "За працоўныя заслугi" ўдастоены начальнiк галоўнага ўпраўлення кадравай палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Сiнякоў. Ганаровае званне народнага артыста Беларусi прысвоена дырыжору аркестра народных iнструментаў, дэкану фiлiяла Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi педагагiчнага факультэта ў Магiлёве Леанiду Iванову, званне заслужанага дзеяча культуры Беларусi — паэту, члену Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Уладзiмiру Карызне. Ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" прысвоена прафесару кафедры фiласофii Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi Пятру Чыгрынаву, "Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь" — электраманцёру Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання Сяргею Капусце. Галоўнаму ўрачу Магiлёўскай гарадской бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi Мiхаiлу Максiменку i ўрачу-хiрургу Мiнскага абласнога процiтуберкулёзнага дыспансэра Яўгену Скобелеву прысвоена ганаровае званне заслужанага работнiка аховы здароўя Беларусi... Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, прафесiйнае майстэрства, значны ўклад у развiццё сучасных iнфармацыйных тэхнало |
|