Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму на 2009 год
Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму на 2009 год
Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. Праграмай з улiкам сродкаў рэзервовага фонду Прэзiдэнта ў 2009 годзе плануецца накiраваць Br2637,6 млрд на будаўнiцтва 669 аб’ектаў (з iх 243 — новапачатыя), з якiх будзе ўведзена ў эксплуатацыю 310 (уключаючы пускавыя комплексы). З рэспублiканскага бюджэту на фiнансаванне праграмы будуць накiраваны сродкi ў суме Br2074,4 млрд. Для фiнансавання ў 2009 годзе завяршэння будаўнiцтва першага i пачатку другога этапа будаўнiцтва ўстаноўкi па апрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, глею i асадкаў сцёкавых вод у Брэсце праграмай прадугледжана выкарыстоўваць сродкi рэзервовага фонду Прэзiдэнта Беларусi ў памеры Br110,2 млрд. Акрамя таго, плануецца накiраваць з дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развiцця Br453 млрд на будаўнiцтва капiталаёмiстых аб’ектаў, якiя маюць агульнадзяржаўнае значэнне, такiх як шматпрофiльны культурна-спартыўны комплекс "Мiнск-Арэна" (Br245,6 млрд), атамная электрастанцыя (Br172,4 млрд), а таксама на рэканструкцыю вытворчасцi iнфузiйных раствораў рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Нясвiжскi завод медыцынскiх прэпаратаў" (Br5 млрд). У цэлым рэалiзацыя праграмы дасць магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2009 годзе iнтэрната Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта на 1030 месцаў па пр. Дзяржынскага ў Мiнску, пашырэння прадпрыемства "Вiцебская бiяфабрыка", крытага манежа са стайняй у пас. Ратамка Мiнскага раёна, першага этапа будаўнiцтва ўстаноўкi па апрацоўцы адходаў, глею i асадкаў у Брэсце, лядовых палацаў i iншых аб’ектаў. Будзе завершана рэканструкцыя трэцяга пускавога комплексу Нацыянальнага тэатра оперы i балета ў Мiнску, 8-га i 9-га карпусоў Рэспублiканскага цэнтра трансплантацыi органаў i тканак на базе 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы, другой i трэцяй чэргаў РНПЦ "Мацi i дзiця", навучальнага корпуса Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А. Куляшова, стадыёна з канкурным i выездкавым палямi ў пас. Ратамка Мiнскага раёна... Плануецца прадоўжыць будаўнiцтва гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка "Нясвiж", замкавага комплексу ў г.п. Мiр, РНПЦ "Мацi i дзiця", будынка дзiцячага лячэбна-аднаўленчага цэнтра для навучальна-лабараторнага корпуса Баранавiцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, рэканструкцыю аб’ектаў Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, лячэбна-дыягнастычнага корпуса i аперацыйна-рэанiмацыйнага блока дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi клiнiчны медыцынскi цэнтр", лядовых арэн у Ваўкавыску i Слонiме, вучэбна-педагагiчнага комплексу ў пас. Лясным Мiнскага раёна i iншых аб’ектаў, пачаць будаўнiцтва школ у Мазыры, Глыбокiм, Гродне, Рагачове i iншых аб’ектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. Праграмай з улiкам сродкаў рэзервовага фонду Прэзiдэнта ў 2009 годзе плануецца накiраваць |
|