Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 567
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 567
Аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, i прызыве грамадзян на тэрмiновую ваенную службу ў кастрычнiку — снежнi 2008 г. i студзенi 2009 г. (Вынятка) 1. Звольнiць у запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву. 2. Прызваць у кастрычнiку — снежнi 2008 г. i студзенi 2009 г. на тэрмiновую ваенную службу грамадзян Рэспублiкi Беларусь мужчынскага полу, якiм да дня прызыву споўнiлася 18 гадоў i якiя не маюць права на адтэрмiноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якiя страцiлi права на адтэрмiноўку. 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласным, Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрмiновую ваенную службу, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 4. Мiнiстэрству абароны да 1 лютага 2009 г. накiраваць прызваных на тэрмiновую ваенную службу грамадзян ва Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi Рэспублiкi Беларусь у межах колькасцi згодна з дадаткам*. 5. Устанавiць, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльской АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрмiновую ваенную службу, накiроўваюцца ў воiнскiя часцi i фармiраваннi, якiя не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, i назначаюцца на воiнскiя пасады, не звязаныя з работамi па эксплуатацыi крынiц iанiзуючага выпраменьвання, звышвысокiх частот i работамi з кампанентамi ракетнага палiва. 6. Беларускай чыгунцы забяспечыць па заяўках Мiнiстэрства абароны, iншых дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, i грамадзян, прызваных на тэрмiновую ваенную службу. 7. Ваенным камiсарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскiх) прызыўных камiсiй накiроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якiя ўхiлiлiся ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, для прыцягнення iх да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 8. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 20 сакавiка 2009 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб вынiках прызыву грамадзян на тэрмiновую ваенную службу. 9. Гэты Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. * Для службовага карыстання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 16 кастрычнiка 2008 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, i прызыве грамадзян на
|
|