21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Тэта" "адмывала" мільярдамi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Тэта" "адмывала" мільярдамi

Аферысты пералiчылi за межы Беларусi не менш за 12 мiльярдаў рублёў

Адказныя асобы УП "Тэта", заснавальнiкам якога з’яўляецца Мiнская гарадская арганiзацыя "Грамадскае аб’яднанне "Беларускае таварыства iнвалiдаў", на працягу 2004—2007 гадоў у змове з iншымi саўдзельнiкамi займалiся крадзяжом i легалiзацыяй грашовых сродкаў шэрагу прадпрыемстваў рэспублiкi. Да такiх высноў прыйшлi супрацоўнiкi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС, якiмi завершана расследаванне па гэтай справе.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, устаноўлена, што "Тэта" ў многiх здзелках выконвала ролю "фiнансавай кампанii" для адмывання грашовых сродкаў "пад маркай" выканання розных работ i паслуг, якiя насамрэч прадпрыемствам не выконвалiся. Прайдзiсветы, скарыстаўшыся гэтай схемай, пералiчылi за межы рэспублiкi на рахункi падкантрольных суб’ектаў гаспадарання ў Лiтве, Латвii i Расii не менш за 12 мiльярдаў рублёў, дзе было "адмыта" каля пяцi з iх. У праваахоўнiкаў маюцца доказы таго, што на адрас "Тэты" неправамерна пералiчвалi грашовыя сродкi такiя арганiзацыi, як РУП "ВА Беларускалiй" i ААТ "Белгархiмпрам" — за выраб праектна-каштарыснай дакументацыi для руднiкоў, "Рэдакцыя "Настаўнiцкай газеты" — за выкананне выдавецкай падрыхтоўкi газет, "НДI статыстыкi i аналiзу" — за стварэнне навукова-тэхнiчнай прадукцыi.

Як удакладняюць у мiнiстэрстве, да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты восем чалавек. Праўда, трое з iх знiклi ад следства i аб’яўлены ў вышук. Яшчэ адна саўдзельнiца была затрымана ў Балгарыi i цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыi. А яшчэ пяцярым фiгурантам гэтай справы прыйдзецца трымаць адказ перад судом — дырэктару прадпрыемства, двум яго намеснiкам, галоўнаму рэдактару "Настаўнiцкай газеты" i яго сыну.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказныя асобы УП "Тэта", заснавальнiкам якога з’яўляецца Мiнская гарадская арганiзацыя "Грамадскае аб’яднанне "Беларускае таварыс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика