Дэльфiйскiя гульнi ў нашай сталiцы
Дэльфiйскiя гульнi ў нашай сталiцы
У Мiнску з 20 па 25 кастрычнiка пройдуць ІV Маладзёжныя Дэльфiйскiя гульнi дзяржаў — удзельнiц СНД. Урачыстае адкрыццё гульняў адбудзецца 21 кастрычнiка ў Палацы Рэспублiкi. Дэльфiйскiя гульнi — гэта спаборнiцтвы ў розных галiнах мастацтва: у музыцы, фатаграфii, жывапiсе, веб-дызайне, спевах, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве i iншых. Як i Алiмпiйскiя, Дэльфiйскiя гульнi з’явiлiся ў Старажытнай Грэцыi, заснавальнiкам iх лiчыўся бог Апалон. На працягу многiх стагоддзяў гульнi былi забаронены i аднавiлiся толькi ў 1994 годзе ў Берлiне. З таго часу сучасны дэльфiйскi рух актыўна развiваецца ў свеце. Браць удзел у творчых спаборнiцтвах будуць 596 таленавiтых маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 21 года з 10 краiн СНД. У склад журы увайшлi 67 чалавек, сярод якiх прафесары творчых ВНУ з розных краiн. Старшыня журы — народны артыст Беларусi Валерый Iваноў. Спаборнiцтвы пройдуць на вядучых творчых пляцоўках сталiцы: у Акадэмii музыкi, у Нацыянальнай бiблiятэцы, у Акадэмii мастацтваў, ва Унiверсiтэце культуры i мастацтваў, у лепшых музычных школах горада, у гiмназii-каледжы iмя Ахрэмчыка, у ДК Трактарнага завода i МАЗа. Уваход на спаборнiцтвы вольны, таму ўсе ахвотнiкi могуць наведаць iх, падтрымаць нашу каманду i паназiраць за ходам гульняў. Дарэчы, поспехi беларускай каманды ў дэльфiйскiм руху даволi сур’ёзныя: нiколi яшчэ наша дэлегацыя не займала на спаборнiцтвах месца, нiжэйшае за трэцяе. Так, на мiжнародных гульнях, якiя адбылiся ў Саратаве месяц таму, сярод 61 краiны свету Беларусь стала трэцяй, атрымаўшы 3 залатыя медалi, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя i 8 спецыяльных дыпломаў за высокае прафесiйнае майстэрства. Спадзяёмся, што цяпер за Беларуссю будзе "золата". Настасся Лапцiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з 20 па 25 кастрычнiка пройдуць ІV Маладзёжныя Дэльфiйскiя гульнi дзяржаў — удзельнiц СНД. Урачыстае адкрыццё гульняў адбудзецца 21 кастрычнi |
|