Глеб вылечыўся ад траўмы
20 октября 2008 Спорт
Наша Ніва У нядзелю ўвечары ў Більбао, што ў Краіне Баскаў, прайшоў матч 7-га туру чэмпіянату Гішпаніі па футболе між тамтэйшым "Атлетыкам", што традыцыйна камплектуецца з гульцоў-баскаў, і "Барсэлёнай". Каталёнцы выйгралі зь лікам 0:1. Адзіны гол на 63-й хвіліне забіў Самюэль Это’o. Матч цікавы для нас тым, што пасьля некалькі тыдняў, праведзеных па-за полем у выніку атрыманай траўмы, на поле выйшаў беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб. Ён зьявіўся на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Цьеры Анры. Супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў "Рэал" выйграў у суботу ў мадрыдзкім дэрбі ў гасьцях у Атлетыка - 1:2 (Сімаў, 90 - Ван Ністэльрой, 1, Ігуаін - 90+6 з пэнальці). Пасьля сямі тураў "Барсэлёна" з "Рэалам" дзеляць 3-е месца (у іх па 16 пунктаў), у лідэрах Валенсія (19) і Вільярэал (17). У наступным туры "Барсэлёна" згуляе дома з "Альмэрыяй". А ў гэту сераду ў Лізе чэмпіёнаў з швайцарскім "Базэлем". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 октября 2008 Спорт Наша Ніва У нядзелю ўвечары ў Більбао, што ў Краіне Баскаў, прайшоў матч 7-га туру чэмпіянату Гішпаніі па футболе між тамтэйшым "Атлетыкам", што традыцыйна камплектуецца з гульцоў-баскаў, і "Барсэлёнай".Каталёнцы выйгралі зь лікам 0:1.
|
|