У Беларусі будзе гарантавана поўнае вяртанне ўкладаў у банках
У Беларусі будзе гарантавана поўнае вяртанне ўкладаў у банках
Такая магчымасць будзе прадугледжана ў Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, праект якога даручана ў сцiслыя тэрмiны падрыхтаваць Нацыянальнаму банку. Гэта даручэнне кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў 17 кастрычнiка старшынi праўлення Нацыянальнага банка Пятру Пракаповiчу. У дэкрэце будуць прадугледжаны дзяржаўныя гарантыi па ўсiх укладах, незалежна ад iх велiчынi, а таксама прыём укладаў насельнiцтва як для грамадзян Рэспублiкi Беларусь, так i замежных грамадзян не толькi ў неабмежаваных аб’ёмах, але i без дэкларацый, з поўным захаваннем тайны ўкладаў у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам. Пётр Пракаповiч адзначыў, што падрыхтоўка гэтага дакумента выклiкана таксама i тым фактарам, што апошнiм часам у сувязi з падзеямi ў суседнiх краiнах да нас стала звяртацца вельмi шмат замежных грамадзян з просьбай размясцiць свае ўклады ў банкаўскай сiстэме Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт таксама даручыў Нацбанку тэрмiнова ўнесцi на разгляд тыя нарматыўныя дакументы, якiя дадуць магчымасць Беларусi ўвайсцi ў лiк першых 30 краiн-лiдараў у свеце па стварэннi спрыяльных умоў крэдытавання. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб тым, што ў поўным аб’ёме выконваюцца ўсе прагнозныя паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на 2008 год, i паказчыкi, накiраваныя на стварэнне ўмоў для эканамiчнага росту краiны. У Беларусi па-ранейшаму забяспечваецца стабiльны курс нацыянальнай валюты. З пачатку года беларускi рубель умацаваўся адносна долара ЗША на 1,7 працэнта, а таксама ўмацаваўся адносна еўра i расiйскага рубля. Як запэўнiў Пётр Пракаповiч, такi ж стабiльны стан нацыянальнай валюты будзе забяспечвацца ў поўным аб’ёме да канца года ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi. Паводле слоў кiраўнiка Нацбанка, у гэтым годзе адзначаюцца беспрэцэдэнтна высокiя аб’ёмы крэдытавання. За 9 месяцаў гэтага года ў параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года крэдытныя рэсурсы, выдзеленыя рэальнаму сектару эканомiкi, узраслi больш як у 1,6 раза. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца фiнансаванню дзяржаўных праграм, крэдытаванню насельнiцтва, асаблiва на жыллё i спажывецкiя мэты. У 2009 годзе аб’ём iльготных крэдытаў насельнiцтву павiнен перавысiць аб’ём выдадзеных у 2008 годзе больш як у 1,4 раза, а пры неабходнасцi сума можа быць павялiчана. Пётр Пракаповiч запэўнiў, што ўзрасце таксама аб’ём крэдытаў, што выдаюцца грамадзянам на жыллёвае будаўнiцтва на агульных падставах. Ён адзначыў, што працэнтная палiтыка праводзiцца Нацбанкам у строгай адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка асаблiва падкрэслiў, што беларуская плацежная сiстэма па-ранейшаму працуе ўстойлiва, стабiльна i без збояў. Уклады насельнiцтва за 9 месяцаў гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года павялiчылiся больш як на Br2,8 трлн. Гэта вышэй за прагнозныя паказчыкi, прадугледжаныя ў асноўных напрамках. У вераснi i кастрычнiку ўклады насельнiцтва не знiжалiся, а, наадварот, узраслi. Як лiчыць Пётр Пракаповiч, гэта вельмi важна на фоне тых негатыўных з’яў, што адбываюцца з укладамi насельнiцтва ў суседнiх краiнах i ў цэлым у свеце. Гэта сведчыць аб тым, што беларусы давяраюць банкаўскай сiстэме, дзяржаве. Банкаўская сiстэма i дзяржава поўнасцю забяспечваюць гарантыi ўкладаў насельнiцтва, падкрэслiў Пётр Пракаповiч. Кiраўнiк Нацбанка запэўнiў Прэзiдэнта, што i ў далейшым беларуская банкаўская сiстэма будзе забяспечваць стварэнне ўмоў, неабходных для хуткага эканамiчнага развiцця краiны, i на гэтай аснове — для павышэння жыццёвага ўзроўню людзей. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая магчымасць будзе прадугледжана ў Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, праект якога даручана ў сцiслыя тэрмiны падрыхтаваць Нацыянальнаму банк
|
|