Прэзідэнт Беларусi запатрабаваў да 1 лiстапада завяршыць усе сельгасработы
Прэзідэнт Беларусi запатрабаваў да 1 лiстапада завяршыць усе сельгасработы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да 1 лiстапада завяршыць усе вiды сельскагаспадарчых работ, уключаючы ўзняцце зяблiва. Такую задачу кiраўнiк дзяржавы паставiў 17 кастрычнiка ў час даклада мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Сямёна Шапiры. У адваротным выпадку да ўсiх, хто не забяспечыць выкананне пастаўленай задачы, незалежна ад займаемай пасады будуць прыняты жорсткiя меры, падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў заклапочанасць ходам асеннiх палявых работ i даручыў у самыя кароткiя тэрмiны разабрацца з сiтуацыяй у кожнай вобласцi, дзе назiраюцца зрывы ў iх правядзеннi, па рабоце службовых асобаў i прыняць неабходныя меры. Кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб ходзе выканання яго даручэння па павышэннi эфектыўнасцi функцыянавання галiны. У прыватнасцi, аб падыходах па рэфармаваннi сiстэмы дзяржаўнага кiравання, а таксама па стварэннi сiстэмы гаспадарчага кiравання ў гэтай сферы. Паводле слоў мiнiстра, гэта сiстэма павiнна садзейнiчаць павелiчэнню патэнцыялу сельгасвытворцаў за кошт прыцягнення новых тэхналогiй, укаранення навуковых распрацовак. Прэзiдэнту даложана аб мерах па стварэннi ў структуры Мiнсельгасхарча прадуктовай кампанii. Плануецца, што тут будуць сабраны прафесiяналы высокага ўзроўню, якiя на дагаворных умовах будуць аказваць садзейнiчанне суб’ектам гаспадарання па розных напрамках iх дзейнасцi: ад пытанняў вытворчасцi да рэалiзацыi гатовай прадукцыi, а таксама праводзiць кансультаванне, аказваць навуковую i практычную падтрымку. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да 1 лiстапада завяршыць усе вiды сельскагаспадарчых работ, уключаючы ўзняцце зяблiва. Такую задач |
|