Еўрарамонт ад ЖЭСа?
Еўрарамонт ад ЖЭСа?
За студзень — жнiвень гэтага года прадпрыемствамi сiстэмы вытворчага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" насельнiцтву аказана платных паслуг на амаль 14 мiльярдаў рублёў. У параўнаннi з 2001 г. адпаведны паказчык павялiчыўся ў 28 разоў! Разам з тым, адзначыў намеснiк дырэктара па эканомiцы аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Васiль Грамовiч, гэта не дазваляе кампенсаваць выдаткi на аказанне "кватэрных" паслуг насельнiцтву. У вынiку павышэння тарыфаў на тэхнiчнае абслугоўванне жылля сёлета ў Мiнску дадаткова будзе атрымана 8,8 мiльярда рублёў. Таму ўзнiкае патрэба ў пашырэннi пералiку платных паслуг — такiм чынам жыллёва-эксплуатацыйныя арганiзацыi здолеюць зарабiць неабходныя пазабюджэтныя сродкi. Як запэўнiў Васiль Грамовiч, усяго сталiчныя камунальнiкi распрацавалi i зацвердзiлi каля 950 (!) тыпавых вiдаў работ. Тарыфы на iх аказанне, паводле слоў спецыялiста, да 40 працэнтаў нiжэйшыя за рынкавыя расцэнкi. Магчыма, у блiжэйшай перспектыве сiламi ЖЭСаў будзе праводзiцца комплексны рамонт кватэр па сучасных стандартах. У сталiцы ўжо ствараюцца асобныя ўчасткi па аказаннi платных паслуг жыхарам. Аднак, заўважыў Васiль Грамовiч, узнiкае патрэба ў адпаведных спецыялiстах, якiя пачнуць праводзiць той жа еўрарамонт. ЖЭСы будуць прыцягваць клiентаў нiзкiмi расцэнкамi i абавязковым дакументальным афармленнем аказаных паслуг. Аднак якiм чынам забяспечыць работнiкам належны ўзровень аплаты працы? Пытанне пакуль застаецца без адказу... Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень — жнiвень гэтага года прадпрыемствамi сiстэмы вытворчага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" насельнiцтву аказана
|
|