Мінусуем па кукурузе, але добра ўрадзiлi бульба i цукровыя буракi
Мінусуем па кукурузе, але добра ўрадзiлi бульба i цукровыя буракi
Уборка ўраджаю
На 20 кастрычнiка ў краiне было ўбрана 42,72 тысячы га кукурузы на зерне, што складае толькi каля 27 працэнтаў запланаванай плошчы, паведамiлi рэдакцыi ў галоўным упраўленнi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. Ураджайнасць кукурузы на зерне складае 61,73 ц/га, што на 3 цэнтнеры менш за мiнулагоднi паказчык. Не вельмi высокiмi тэмпамi сёлета вядзецца i ўборка цукровых буракоў — разам з тым радуе iх высокая ўраджайнасць — 410,45 ц/га, што на 50 цэнтнераў з гектара больш, чым летась. І бульба сёлета ўрадзiла. Ураджайнасць другога хлеба беларусаў складае 204,9 ц/га. Цяпер накапана амаль 906 тысяч тон бульбы. Летась на гэту дату была ўбрана амаль уся бульба, агульны валавы збор якой склаў каля 800 тысяч тон, пры ўраджайнасцi 186,4 ц/га. Гэтай восенню вызначылiся тры "бульбяныя" вобласцi краiны. У Гродзенскай вобласцi сярэдняя ўраджайнасць другога хлеба складае 234,4 ц/га, у Магiлёўскай — 236,9 ц/га i ў Мiнскай — 205,4 ц/га. Сяргей ПАЛIНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 20 кастрычнiка ў краiне было ўбрана 42,72 тысячы га кукурузы на зерне, што складае толькi каля 27 працэнтаў запланаванай плошчы, паведамiлi рэдакцы |
|