Мiжнародны фестываль мастацтваў пашырае сваю музычную палiтру
21 октября 2008 Культура
Наталля СЦЯПУРА, Рэспубліка "Сёлета "Беларуская музычная восень" заявiла свае правы на жоўты кастрычнiк i збянтэжаны лiстапад. Аднак гарачынi, свежасцi i ўзнёсласцi не страцiла. Фестываль будзе насычаны музычнымi адкрыццямi, вядомымi i невядомымi iмёнамi — так заклiкаюць на свята афiшы. I гэта не перабольшванне", — сцвярджае мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii Юрый Гiльдзюк. Усяго запланавана амаль трыццаць канцэртаў. 35-я "восень" сапраўды пачнецца на месяц раней - 22 кастрычнiка. Адна з прычын - супадзенне з кiнафестывалем "Лiстапад". Апошнiя гады канец восенi, у дрозненне ад iншых месяцаў, быў перанасычаны культурнымi падзеямi. Таму i вырашылi раздзялiць два фестывалi. Але ж галоўная прычына пераносу свята ў iншым. Музыканты легендарнага Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Расii iмя Я. Святланава нарэшце пагадзiлiся завiтаць у Мiнск. У сваiм насычаным графiку яны знайшлi толькi адзiн дзень - 22 кастрычнiка. Такiм чынам, "святланаўскi" аркестр дасць старт фестывалю. Дарэчы, яго салiст - сусветна вядомы пiянiст Дзянiс Мацуеў - едзе транзiтам з Вiльнюса ў Кiеў, спынiцца ў Мiнску ўсяго на некалькi гадзiн. Але гэта будзе толькi пачатак тых сюрпрызаў, якiя падрыхтавалi арганiзатары "восенi". Праз дзень на вялiкую фiларманiчную сцэну выйдуць яе гаспадары - Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Рэспублiкi Беларусь. Маэстра Аляксандр Анiсiмаў заўсёды вызначаўся неардынарным падыходам да справы. У гэтым годзе ён збiраецца здзiвiць публiку дзвюма прэм’ерамi. У Мiнску ўпершыню будзе выканана "Лiрычная сiмфонiя" А. фон Цамлiнскага. Таксама ўпершыню беларускi аркестр сыграе "Жыццё героя" Р. Штраўса. Але гэта не адзiны канцэрт калектыву ў рамках фестывалю. Аркестр выступiць з польскiм дырыжорам Чэславам Грабоўскiм, а таксама з салiстамi Валгаградскага дзяр-жаўнага тэатра "Царыцынская опера". Наогул расiйскiх калектываў у гэтым годзе будзе як нiколi шмат. Адразу ў некалькiх праграмах задзейнiчаны i Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублiкi Беларусь. У апошнi час калектыў пад кiраўнiцтвам Пятра Вандзiлоўскага часцей выступае за мяжой, чым у Беларусi. Не так даўно музыканты пабывалi ў Швейцарыi, Германii, Харватыi i Нарвегii. Таму сустрэча з беларускiмi слухачамi чакаецца вельмi цёплай. У год свайго саракагоддзя аркестр падрыхтаваў незвычайную праграму. Пералiчваць усе канцэрты фестывалю не мае сэнсу. Кожны з iх па-свойму арыгiнальны i цiкавы. Адзначым толькi, што па традыцыi ў рамках свята пройдзе некалькi юбiлеяў: 20-годдзе Дзяржаўнага камернага хору Рэспублiкi Беларусь, 55-годдзе спявачкi Надзеi Мiкулiч i iнш. У праграму "восенi" таксама ўключана закрыццё V Маладзёжных Дэльфiйскiх гульняў. — Адметнасць сёлетняй "Беларускай музычнай восенi" - фестываль ахопiць усю краiну. Яго ўдзельнiкi будуць даваць канцэрты не толькi на вялiкiх пляцоўках, але i ў аграгарадках. Прыемна, што ў гэтым годзе амаль у тры разы павялiчылася фiнансаванне фестывалю. Гэта дало магчымасць пашырыць музычную палiтру "восенi", — адзначыў генеральны дырэктар Белдзяржфiлармонii Аляксандр Гарбар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 октября 2008 Культура Наталля СЦЯПУРА, Рэспубліка "Сёлета "Беларуская музычная восень" заявiла свае правы на жоўты кастрычнiк i збянтэжаны лiстапад.
|
|