Народная новость. Акварель России, Мексики и Беларуси на выставке в Витебске
24 октября 2008 ОтКлик
"Сёння, 24 кастрычніка ў залах Віцебскага мастацкага музея і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава, будзе дадзены старт мастацкаму праекту “Віцебскі вакзал”. Гэты праект аб’яднаў тры вядомыя школы акварэлі, тры горада, тры краіны: Расiю, Мексiку, Беларусь. Куратарамі пректа “Віцебскі вакзал” для экспанавання атабраны 58 акварэляў мексіканскіх, расійскіх і беларускіх мастакоў. Экспазіцыя дае магчымасць у агульных рысах пазнаёміцца з традыцыямі, творчымі пошукамі і дасягненнямі прадстаўнікоў адразу трох мастацкіх школ, сучаснай акварэллю з двух розных кантынентаў. Сярод удзельнікаў выставы не проста вядомыя ў Мексіцы акварэлісты, але праваднікі і папулярызатары акварэлі — дырэктар нацыянальнага музея акварэлі імя Альфрэда Гуаці Роха - Беатрыс Гаміндэ і дырэктар абласнога музея акварэлі ў горадзе Толука (штат Мехіка) Беніта Нагейра. Творчае супрацоўніцтва расійскіх і мексіканскіх мастакоў пачалося ў 1997 годзе. За апошнія гады творчыя кантакты пашырыліся. Пецярбургскія мастакі пачалі прымаць актыўны ўдзел у міжнародных акварэльных біенале ў Мексіцы, у Санкт-Пецербургу прайшлі дзве выставы "МЕКСИКА — РОССИЯ. АКВАРЕЛЬ". Дзякуючы актыўнай экспазіцыйнай дзейнасці, развіццю міжнародных кантактаў да гэтага творчага супрацоўніцтва змаглі далучыцца і віцебскія акварэлісты. Міхась Цыбульскі, Дорогие читатели, если рядом с вами происходят события, которые представляют общественный интерес, не проходите мимо! Вы можете присылать нам свои новости, воспользовавшись формой обратной связи. С нетерпением ждем ваших сообщений TUT! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 октября 2008 ОтКлик "Сёння, 24 кастрычніка ў залах Віцебскага мастацкага музея і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава, будзе дадзены старт мастацкаму праекту “Віцебскі вакзал”. Гэты праект аб’яднаў тры вядомыя школы акварэлі, тры горада, тры краіны: Расiю, Мексiку,... |
|