24 октября 2008 Культура
Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва
На порціку Менскага тэатру опэры і балету маюць усталяваць статуі бога музыкі Апалёна і дзьвюх німфаў. А ў нішах на сьценах будынку будуць красавацца музы. Дарэчы, дзьвюх з чатырох музоў ужо можна пабачыць у нішах, а вось часовы, кардонны Апалён і німфы, пабыўшы каторы час на порціку, зьніклі — пэўна, каб саступіць месца мэталічным.
"На порціку (ганку) опэрнага тэатру будзе стаяць статуя Апалёна зь дзьвюма вянкамі, — распавядае аўтар праекту Генадзь Буралкін. — Бог музыкі будзе як бы вянчаць опэру і балет. Абапал яго — дзьве німфы. А ўздоўж усяго порціка будзе віцца стужка з нотным станам. У саміх сьценах будынку, у нішах, зьявяцца статуі чатырох музаў: тэатру — Мэльпамэна, гімнасьпеваў — Палігімнія, танца — Тэрпсыхора, і паэзіі — Каліёпа".
Вядомаму скульптару Алесю Шатэрніку праект па ўсталяваньні статуяў не даспадобы: "Так, сапраўды, у будынку ёсьць вольныя нішы для скульптур. Яны былі нават заплянаваныя Лангбардам, легендарным архітэктарам будынку. Але! Нельга пры будынку ў канструктывісцкім стылі ставіць клясычныя скульптуры. Ну, нельга — ёсьць такое паняцьце, як канон і стыль. Галоўным патрабаваньні да скульптараў было прыўнесьці сваімі творамі самавітасьці, урачыстасьці, а яны прыўнясуць, пэўна, адно недарэчную пампэзнасьць. Каб усё было, як Бальшым Тэатры ў Маскве. Але ў нас сам будынак іншага стылю, чым у Маскве. Па-другое, нельга ставіць т.зв. круглыя, від на якіх адкрываецца з 360 градусаў, скульптуры ў нішы. Будынак як бы выштурхне іх вонкі і суладзьдзя паміж сьценамі і статуямі ня будзе ніяк. Для гэтых выпадкаў ёсьць барэльефы. Вось цудоўны прыклад — "Ракфэлер-цэнтар" у Нью-Ёрку. Гэты будынак пабудаваны амаль у адзін час зь менскай опэрай, у такім самым канструктывісцкім стылі. Але паглядзіце, як там выдатна падабралі пасоўныя скульптуры. Па-трэцяе, нават нягледзячы на статую Апалёна, порцік, калі паглядзець з боку помніку Багдановічу, усё адно застанецца невыразным. А трэба каб і пры такім ракурсе цэнтральная скульптура лашчыла зрок. Таму варта было б не паасобныя скульптуры ставіць, а ўсталяваць квадрыгу, калясьніца, запрэжаную чацьвёркай коней, якая таксама цудоўна глядзіцца збоку. І яшчэ: у клясычнай скульптуры ў німф ногі пакрываюць ноты. Клясычныя скульптуры — гэта ж канон, Рым, Грэцыя за сьпінай, а тут — нейкія стужкі".
Генадзь Буралкін жа адпрэчвае падобную крытыку сваіх твораў: "Канструктывізм — панятак які існуе толькі ў архітэктуры, але канструктывісцкай скульптуры ж — не існуе, а таму трэба абыходзіцца іншымі стылямі. Клясычны тут у самы раз. Тэатар опэры і балету ж! А не рабіць нічога, пакідаць без скульптураў, нельга было.
Праглядаючы чарцяжы, зробленыя Лангбардам для харкаўскай опэры, я заўважыў, што сам мастак хацеў зрабіць скульптуры.
А харкаўская і менскія опэры маюць падобны стыль. Дадам яшчэ, што будынак Тэатру опэры і балету ня меў свайго цэнтру: дзе не падыдзеш, усё — галоўны ўваход. Так ня мае быць. Многія госьці сталіцы нават пыталіся: "Скажыце, а гэта ў вас будынак цырку?".
24 октября 2008 Культура Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва На порціку Менскага тэатру опэры і балету маюць усталяваць статуі бога музыкі Апалёна і дзьвюх німфаў.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.