Мінскія сольныя канцэрты N.R.M, Крамы і Нейра Дзюбеля супалі ў адзін дзень
25 октября 2008 Культура
Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Гурт “Крама” вымушаны перанесці свой вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе “Рэактар” на 21-га лістапада. Спачатку імпрэза была запланаваная на тыдзень раней, 14 лістапада. Аднак высветлілася, што ў гэты дзень у Мінску адбудзецца яшчэ два канцэрты “генералаў айчыннага рока”: у “Night Star” сыграе N. R. M., а ў “DaClub” выступіць “Нейра Дзюбель”. Лідэр “Крамы” Ігар Варашкевіч распавёў Еўрарадыё, што яшчэ ў верасні папрасіў Піта Паўлава не прызначаць канцэрт у гэтыя дні. Ігар Варашкевіч: “У сярэдзіне верасня мы былі разам у лазні. Я распавёў, што ў нас 14 лістапада канцэрт, і папрасіў, каб яны не тое, што ў гэты дзень нічога не рабілі, а за тыдзень да гэтага як мінімум. А Кулінковіч проста нічога пра наш канцэрт не ведаў”. Гітарыст N. R. M. Піт Паўлаў узяў усю віну на сябе, паскардзіўшыся на няўдалы збег абставінаў. Піт Паўлаў: “Я ўрачыста ў лазні паабяцаў Варашкевічу гэты дзень і яшчэ тыдзень вакол яго. Назаўтра я распавёў усё Шаблінскаму (арганізатар канцэртаў N. R. M. - заўв. рэд.) і забыўся пра гэты момант. Потым мне тэлефануе Лявон і пытаецца: як так адбываецца, што ў нас з “Крамай” у адзін дзень канцэрт. Я ўсю гісторыя ўзгадваю. Званю Шаблінскаму, а ён кажа, што білеты ўжо прададзеныя, і перанесці немагчыма”. Высветлілася, што спачатку N. R. M. павінны былі выступіць 7 лістапада ў дзень нараджэння Піта. Але потым па розных прычынах канцэрт перанеслі і, забыўшыся пра “Краму”, прызначылі на 14 лістапада. Піт Паўлаў: “Я так і не прынёс Варашкевічу прабачэнні. Прыношу цяпер, калі гэта магчыма. Я ўсё зрабіў, як абяцаў, але абставіны склаліся так, што я яго падставіў”. Такім чынам, “Краму” перанеслі на 21 кастрычніка, а N. R. M і “Нейра Дзюбель” выступяць у адзін дзень, 14 кастрычніка. Квіткі на ўсе тры мерапрыемствы каштуюць прыкладна аднолькава: у сярэднім па 25 тысяч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 октября 2008 Культура Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Гурт “Крама” вымушаны перанесці свой вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе “Рэактар” на 21-га лістапада. |
|