Самая высокая сярэдняя зарплата ў верасні ў Мiнску, самая нiзкая — на Брэстчыне
Самая высокая сярэдняя зарплата ў верасні ў Мiнску, самая нiзкая — на Брэстчыне
Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс., у тым лiку ў вераснi — 942,9 тыс. Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, самая высокая сярэдняя зарплата ў вераснi была ў Мiнску (Br1 млн 232 тыс.), самая нiзкая — у Брэсцкай вобласцi (Br818,6 тыс.). На прамысловых прадпрыемствах — Br1 млн 99,6 тыс., у будаўнiчых арганiзацыях — Br1 млн 306,9 тыс., на прадпрыемствах транспарту — Br1 млн 73,5 тыс., у арганiзацыях сельскай гаспадаркi — Br618,5 тыс., гандлю i грамадскага харчавання — Br814,2 тыс. Ва ўстановах аховы здароўя сярэднi вераснёўскi заробак складаў Br708,3 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн. 82,1 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br682,8 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br438,4 тыс. Ва ўстановах адукацыi гэты паказчык быў Br606,8 тыс., у тым лiку педагагiчных работнiкаў — Br655,3 тыс., настаўнiкаў — Br691,1 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс., у тым лiку ў вераснi — 94
|
|