21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяскоўцам выплачана рознiца памiж цэнамi за яблыкi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяскоўцам выплачана рознiца памiж цэнамi за яблыкi

У нумары "Звязды" ад 9 кастрычнiка пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" была змешчана скарга жыхара вёскi Новы Двор Валожынскага раёна, iнвалiда ІI групы Аляксандра Уладзiмiравiча Яцука. Тая публiкацыя называлася "Былi яблыкi па 250 рублёў, сталi па 200. Як разлiчыцца з вяскоўцам?" Ужо з назвы можна зразумець сутнасць узнятай чытачом праблемы.

Вясковец назбiраў больш за 400 кiлаграмаў яблыкаў i адвёз iх у мясцовы магазiн. Разлiчыцца за iх абяцалi на працягу аднаго-двух дзён, паколькi, як потым журналiсту "Звязды" патлумачылi ў Валожынскiм раённым спажывецкiм таварыстве, грошы бралiся не з прыбытку магазiна, яго абаротных сродкаў, а iшлi па лiнii крэдыту. На афармленне патрэбных папер якраз i трэба быў гэты час.

Але ўжо ўвечары таго ж дня нашаму заяўнiку патэлефанавалi з магазiна, маўляў, закупачная цана на яблыкi знiжана з 250 да 200 рублёў за кiлаграм. Адбылося гэта ў сувязi з тым, што перапрацоўчыя прадпрыемствы таксама пачалi менш плацiць за здадзеныя iм яблыкi. Але наш чытач спасылаўся на тое, што цану ў 250 рублёў ён бачыў у мясцовай газеце (пры меншай, не выключана, можа, i не стаў бы здаваць яблыкi). У самiм магазiне на момант звароту туды Аляксандра Уладзiмiравiча таксама нiчога пра новую цану не ведалi, хоць на той момант яна ўжо, як кажуць, уступiла ў сiлу. Мы лагiчна паразважалi i зрабiлi выснову: вiны за здатчыкам нiякай няма (ён са свайго боку выканаў усе абавязацельствы: сабраў i сам завёз яблыкi), адсутнасць патрэбнай iнфармацыi была цалкам на сумленнi работнiкаў спажывецкага таварыства. Значыць, вясковец мае права атрымаць грошы за здадзеную прадукцыю па ранейшым закупачным кошце. Дарэчы, у самiм таварыстве з гэтым пагаджалiся. А днямi мы атрымалi ўжо афiцыйнае рэагаванне з Мiнскага абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў, чый спецыялiст упраўлення нарыхтовак выязджаў на месца для разбору сiтуацыi. Факты, як прынята гаварыць, пацвердзiлiся.

"...Як высветлiлася пры выездзе да здатчыка, насельнiцтва вёскi не было своечасова праiнфармавана аб знiжэннi закупачнай цаны". Улiчваючы гэта, было прынята рашэнне выплацiць вяскоўцам, якiя здалi яблыкi па "старых" цэнах, у тым лiку i Аляксандру Уладзiмiравiчу Яцуку, рознiцу ў грашах, што ўтварылася на момант увядзення новай цаны. А яшчэ на месцы з кiраўнiцтвам, спецыялiстамi нарыхтоўчай галiны Валожынскага раённага спажывецкага таварыства была праведзена нарада, на якой разглядалiся пытаннi паляпшэння вядзення нарыхтоўчай дзейнасцi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 9 кастрычнiка пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" была змешчана скарга жыхара вёскi Новы Двор Валожынскага раёна, i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика