Браты загiнулi пры пажары
Браты загiнулi пры пажары
У вёсцы Жыгалы Бешанковiцкага раёна ў доме пенсiянеркi ўвечары адбыўся пажар. У доме знайшлi трупы двух братоў, мясцовых жыхароў — 36 i 30-гадовага ўзросту. Абодва — беспрацоўныя. Мяркуецца, што пажар адбыўся з неасцярожнасцi пры курэннi ў нецвярозым стане. Незадоўга да трагедыi браты распiвалi спiртное разам з унукам гаспадынi дома, якi застаўся жывы. Аляксандр ПУКШАНСКІ. СВОЙ ЗЛОДЗЕЙКаля аднаго завода ў Пiнску быў затрыманы вадзiцель, якi на мiкрааўтобусе выкраў з прадпрыемства 335 арматурын, даўжынёй 3,96 м кожная. А затым высветлiлася, што крадзеж арганiзаваў 25-гадовы работнiк гэтага ж завода. Аўтамашыну забралi, а зладзеяў затрымалi. Сымон Свiстуновiч. Гiтара спявала i плакала У руках 30-гадовага гамяльчанiна, якi ў якасцi заробку калi-нiкалi радаваў яе гукамi народ, што крочыў пешаходным падземным пераходам у раёне праспекта Касманаўтаў. I вось гэты музычны iнструмент, а разам з iм i пяць тысяч рублёў у яго ўладальнiка сiлком адабралi некалькi падшыванцаў. Мiлiцыя шукае зламыснiкаў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Рыдлёўкай па галаве...Жыхар в. Любiшчыцы (Iвацэвiцкi раён) быў дастаўлены ў бальнiцу з траўмай галавы, ад якой i памёр. Следства ўстанавiла, што падчас скандалу сына ўдарыў рыдлёўкай 70-гадовы бацька. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Жыгалы Бешанковiцкага раёна ў доме пенсiянеркi ўвечары адбыўся пажар. У доме знайшлi трупы двух братоў, мясцовых жыхароў — 36 i 30-гадовага ўз
|
|